24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Гісторыі ў прыцемках»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

29 студзеня ў 19.00 у Кніжнай Шафе адбудзецца сустрэча з пісьменнікам Зміцерам Дзядзенка, прысвечана прэзентацыі яго кнігі «Гісторыі ў прыцемках». Пісьменнік будзе цікавы для аматараў гісторыі, прыгодаў, містычнага і дэтэктыўнага жанру.

Творы Змітра Дзядзенкі, якія ўвайшлі ў кнігу «Гісторыі ў прыцемках», вызначаюцца цікавасцю да таямнічага і неспазнанага. Героі твораў спрабуюць разгадаць загадкі, паходжанне якіх губляецца ў прыцемках гісторыі.

Гэта ёсць як і ў містычным апавяданні «Яйкі птушкі Рух», так і ў дэтэктыўных аповесцяў «Голем з Малой Мар'ямпольскай» і «Вуаерыст».

Гісторыя «Голема з Малой Мар'ямпольскай» сюжэтна пераплятаецца з біяграфіяй беларускага першадрукара Францішка Скарыны. Злачынства, якое адбываецца задоўга пасля смерці вялікага палачаніна, здараецца пры ўдзеле невядомых сілаў, а месцы злачынства знаходзяць след гліны. Голем з пражскіх легендаў працягвае помсціць нашчадкам Скарыны за нейкія даўнейшыя правіны...

Аўтар будзе чытаць вершы і не-вершы, а таксама спяваць песні пад гітару. З вершамі і прозай яму дапаможа спраўляцца артыстка Дар'я Зялінская.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно