3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Шчодрык

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Для дарослых – 45 000 руб.
Вучняў – 22 500 руб.
Дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна

Жанр Досуговая программа, Экскурсия
Жанр Мастер-класс, Мастер-классы по рукоделию

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту запрашае на мерапрыемства «Шчодрык»
з 13:30 да 15:30


Вас чакаюць:

  • Абрад «Ваджэнне казы»
  • Абрад «Запісванне Каляды»
  • Народны тэатр ценяў «Бездзежскі вяртэп»
  • Разнастайныя майстар-класы
  • Варожбы для самых цікаўных
  • Гульні і забавы
  • Беларуская народная музыка ад гурта «Жвавы Карчмар»
Упершыню і толькі падчас нашага мерапрыемства - майстар-клас па вырабу папяровых елачных цацак па ўзору арыгіналаў XIX стагоддзя!

За дадатковую плату:
  • экскурсія па экспазіцыі музея
  • катанне на конях
  • традыцыйныя беларускія стравы ў карчме
  • лепшыя сувеніры ад народных майстроў

Усіх удзельнікаў чакае цёплы калядны ўзвар, а самых актыўных прыз – катанне на санях.

Мы рады прапанаваць вам беларускую традыцыю ў маляўнічым асяродку музея пад адкрытым небам, непаўторную калекцыю помнікаў драўлянай архітэктуры XVIII-XIX ст., атмасферу гасціннасці і шчодрага свята.

Чакаем вас на нашай праграме!

Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 17.00. Каса працуе з 10.00 да 16.30.

Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я


Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка” за в. Азярцо
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя» прыгараднымі аўтобусамі ў накірунку: Мiнск – Гарадзiшча, Дубянцы, Новы Двор, Чыкі.
Расклад руху:
аўтобус № 203- 10:15; 12:20; 14.29; 15:55(с.н.) - на тэрыторыю музея
аўтобусы №277, 355, 357– 13:50; 16:05;(с.н.)- да прыпынку “Музей”.
Маршрутнае таксі. Адпраўленне ад прыпынка “Ст. метро Пятроўшчына”: 10.00, 10.55, 12.00, 12.55, 14.25, 15.25.

Афіцыйны сайт: www.etna.by
www.facebook.com

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Шчодрык в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Шчодрык».