3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Срэбны кубак

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

Напярэдадні Новага года, 29 снежня а 17-й гадзіне Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь прэзентуе ўнікальны музейны прадмет. Гэта мемарыяльная рэч, якая мае непасрэднае дачыненне да аднаго са знакамітых родаў Беларусі – роду Агінскіх. Акрамя таго, срэбны кубак – цікавы прыклад сувенірнай прадукцыі, вырабленай у другой палове 19 стагоддзя.

У 2013 годзе 37-я Генеральная канферэнцыя ЮНЕСКА прыняла рашэнне ўнесці ў Каляндар памятных дат на 2014 – 2015 гады 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага – нашага суайчынніка, кампазітара, літаратара. У сувязі з гэтай падзеяй музей арганізаваў шэраг выстаў, прыняў удзел у стварэнні экспазіцыі ў маёнтку Агінскага ў Залессі. Прэзентуемы кубак ставіць кропку ў шэрагу мерапрыемстваў, якія адбываліся з нагоды 250-годдзя нашага вялікага суайчынніка.
Кубак выраблены на высокім прафесійным і мастацкім узроўні ў Германіі ў 1870-х гадах са срэбра 13 лотавай пробы, што адпавядае сучаснай 812,5 пробе. На ім выгравіраваны выявы гербаў “Брама” (належаў роду Агінскіх) і “Гржымала” (належаў роду Патуліцкіх). Надпіс на польскай мове: “Шлюбны падарунак ад дабразычлівых служачых і лясных стражаў. Рэтаў, 16/28 красавіка 1877 года” сведчыць пра значную падзею ў гісторыі сем’яў Агінскіх і Патуліцкіх – кубак падараваны Багдану Іерынеевічу Агінскаму, унуку Міхала Клеафаса Агінскага з нагоды яго шлюбу з графіняй Габрыэлай Марыяй Патуліцкай.
Набыццё гэтага твора адбылося пры падтрымцы генеральнага партнёра Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь кампаніі JTI (Japan Tobacco International) у Рэспубліцы Беларусь.
Супрацоўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і кампаніі JTI працягваецца з 2010 года. За гэты перыяд было паспяхова рэалізавана больш за 40 значных праектаў, у тым ліку дзеючая зараз выстава «Гандаль Беларусі на шалях гісторыі», цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных 200-годдзю Іосіфа Гашкевіча, выставы «Беларусь і яе суседзі», «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска» і многія іншыя. Супрацоўніцтва ажыццяўляецца па такіх накірунках, як выставачная, інфармацыйна-выдавецкая, рэстаўрацыйная, культурна-адукацыйная, дабрачынная дзейнасць, набыццё музейных экспанатаў, умацаванне матэрыяльнай базы музея.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Срэбны кубак в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Срэбны кубак».