-
Стоимость:
Бесплатно
23 снежня. Вялікая прэзентацыя новай кнігі вершаў Андрэя Хадановіча «Цягнік Чыкага-Токіё» з музыкай. Галерэя Ў (Незалежнасці 37а). Пачатак а 20.
Гэтая кніга — амаль кругасветнае падарожжа ў таварыстве мёртвых паэтаў, жывых празаікаў і перакладзеных бардаў, каліфарнійскіх геяў ды ісландскіх гейзераў, шэрых аёўскіх вавёрак і чырвоных латышскіх стралкоў. Аўтар раскажа пра святы працоўных амерыканцаў і будні айчынных дармаедаў, пакажа, як галандзкія чыпсы ператвараюцца ў Дзюймовачку, барселонскія галубы — у папугаяў, а беларускія літары – у грузінскія. Падарожжа пачынаецца ў Парыжы, дзе няма 38 тралейбуса, і заканчваецца ў Менску, дзе ён ёсць. Напрыканцы, як заўжды, хэпі-энд і Каляды.
Малюнкі Райнхарда Кляйста.
Бесплатно