3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Startup Belarus Christmas Party

Мероприятие в этом городе уже прошло

Уваход вольны, патрэбная рэгістрацыя (колькасць месцаў абмежаваная!) 

Часопіс «Ідэя» і бізнес-клуб Imaguru запрашаюць гасцей на калядную вечарыну з аднымі з найлепшых стартапаў Беларусі. Мы збяромся каля святочнай ялінкі, каб пагутарыць пра цяжкасці стартап-індустрыі ды пра перспектывы, якія існуюць у нашай малавядомай свету, але амбітнай краіне!

Нашыя госці:
Ігар Юдзін: Як ляцець і не разбіцца

Ігар вучыўся ў Беларусі і Польшчы. Тры гады кіраваў распрацоўкай у Viaden Media, пасля чаго заснаваў стартап Red Rock Apps, які ўжо амаль 3 гады паспяхова вырабляе папулярныя фітнес-дастасаванні для Android ды iOS. Ігар раскажа, як знайсці сваю перспектыўную нішу і стварыць прадукт для заходняй аўдыторыі, знаходзячыся ў Беларусі.

Яўген Бадуноў: Як прыдумаць новае тады, калі здаецца, усё ўжо зрабілі да цябе

Яўген працуе ў канкурэнтным сегменце афлайн-мапаў. Сярод яго стартапаў - Get Your Map (інтэграцыя афлайн-мапаў у іншыя дастасаванні) ды Galileo Offline Maps (аналаг Maps.me). Ад Яўгена мы пачуем, чаму не трэба палохацца гігантаў IT-індустрыі ды як знайсці сваё месца на насычаным рынку.

Алена Шкаруба: На што падобны ваш лёс (і як апынуцца ў Белым Доме)

Алена, якая ўзначальвае Meet'and'GreetMe, убер для турыстычных гідаў, і зіхаціць на TEDxNiamiha, распавядзе неверагодныя гісторыі пра тое, як яна стала прадпрымальніцай, пра сілу пазітыўнага настрою і веру ў сябе.

Эдзі Бальчыконіс: Баланс бізнесу і жыцця. Як зараджаць батарэйку ў сябе ды ў каманды

Эдзі Бальчыконіс – наш госць з Літвы, вядомы прадстаўнік літоўскага стартап-кам’юніці. Апрача Вільні, ён навучаўся ў Швецыі ды Шатландыі. Ужо 2 гады Эдзі займаецца беларуска-літоўскім стартапам TrackDuck. TrackDuck дазваляе вэб-дэвелаперам хутка знаходзіць і выпраўляць памылкі на сайтах. Эдзі распавядзе, як не згарэць лідару ў імклівым тэмпе развіцця стартапу, як знаходзіць натхненне ў простых справах і зараджаць ім каманду.

Акрамя цікавых спікераў, “Ідэя” ды Imaguru абяцаюць выдатную музыку, смачныя пачастункі ды калядную атмасферу! Хочаце правесці свята карысна? Не прапусціце лепшую стартап-вечарыну сыходзячага года!

Група ў «Фэйсбуку» 
Група ва «УКантакце»

Пра часопіс «Ідэя»
Анлайн-часопіс «Ідэя» прысвечаны міжнароднай палітыцы і эканоміцы. Часопіс імкнецца паказаць беларусам найлепшыя эканамічныя і сацыяльныя практыкі замежжа, а таксама магчымасці Беларусі ў свеце. У межах праекта “Новыя ідэі для Беларусі” выданне ладзіць адкрытыя лекцыі з выбітнымі беларускімі бізнесоўцамі, даследчыкамі, а таксама прадстаўнікамі акадэмічных асяродкаў і міжнародных арганізацый.

Пра бізнес-клуб IMAGURU
Бізнес-клуб IMAGURU – гэта стартап-хаб, дзе маладыя інаватары рэгулярна збіраюцца на хакатонах, развіваюцца ў школе TechMinsk, падчас сустрэч і мітапаў, стартап-тураў у іншыя краіны, працы з ментарамі і сумесных актыўнасцяў у каворкінгу. Каманда Імагуру развівае супольнасць Startup Belarus, якая з’яўляецца часткай сусветнай супольнасці Startup Nations, а таксама ладзіць міжнародныя стартап канферэнцыі накшталт Global Entrepreneurship Week ды Venture Day, дапамагае развіваць StartupLife. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Startup Belarus Christmas Party в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Startup Belarus Christmas Party».