3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Канферэнцыя «Ідэі будучыні»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Конференция

Шаноўнае спадарства!

20 снежня анлайн-часопіс «Ідэя» ладзіць канферэнцыю «Ідэі будучыні», прысвечаную пошуку рэцэптаў вяртання эканамічнага развіцця ды разумнага кіравання горадам, стварэнню сучасных медыяў і адукацыі для новага пакалення беларусаў.

Канферэнцыя будзе мець унікальны для Беларусі фармат. Каб захаваць жвавасць дыскусіі, у часе кожнай панэлі мы задамо 7 пытанняў кожнаму выступоўцу і дамо толькі адну хвіліну на адказ. Пры гэтым кожны прысутны на канферэнцыі будзе мець магчымасць задаць сваё пытанне.

«Ідэі будучыні» збяруць больш за 15 беларускіх мысляроў у ролі выступоўцаў і больш за сто гасцей. Мадэратарамі дыскусіяў выступяць аўтары «Ідэі», платформы маладых прафесіяналаў, якія прасоўваюць рэформы ў Беларусі.

Канферэнцыя адбудзецца ў прасторы EventSpace (Мінск, вул. Кастрычніцкая 16а).

Уваход бясплатны, паводле рэгістрацыі. Анкета рэгістрацыі тут. Адсочваць навіны канферэнцыі можна ў суполках мерапрыемства ў Facebook і VK.

Расклад канферэнцыі
10.30 – 10.50 Рэгістрацыя і ранішняя кава
10.50 – 11.00 Адкрыццё канферэнцыі
11.00 – 12.30 Як стварыць найлепшае беларускае СМІ

Выступоўцы:
Дзяніс Блішч, блогер і медыякансультант
Павел Свярдлоў, рэдактар анлайн-часопісу КУКУ.org
Віктар Малішэўскі, медыякансультант і «антыжурналіст»
Аляксандр Васільевіч, партнёр кампаніі Vondel і кіраўнік Рады IAB Belarus
Ігар Кот, стваральнік суполкі «Чай з малинавым варэннем»
Мадэратар: Іван Шыла
12.30 – 12.50 Кава і прысмакі
12.50 – 14.20 Што выратуе беларускую эканоміку
Выступоўцы:
Кацярына Барнукова, вядучая даследчыца Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра
Серж Наўродскі, прэзідэнт CASE-Belarus
Сяргей Чалы, незалежны фінансавы аналітык
(Чакаецца падцверджанне яшчэ аднаго выступоўцы)
Мадэратар: Антон Раднянкоў
14.20 – 14.40 Кава і прысмакі
14.40 – 16.10 Як разумна развіваць Мінск
Выступоўцы:
Дзмітрый Бібікаў, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і арганізатар Мінскага архітэктурнага форума
Ганна Пазняк, журналістка і даследчыца гарадской культуры
Георгій Заборскі, архітэктар і даследчык, адзін са стваральнікаў крэатыўнага кластара МЕ100
Андрэй Карпека, сузаснавальнік Мінскай урбаністычнай платформы і часопісу Makeout
Мадэратар: Марыя Русак
16.10-16.30 Кава і прысмакі
16.30-18.00 Як зрабіць беларускую адукацыю найлепшай у свеце
Выступоўцы:
Ганна Барадзіна, асістэнт дырэктара Універсітэта Залатога веку і рэдактар Adukacyja.info
Андрэй Казакевіч, старэйшы навуковы супрацоўнік Універсітэта Вітаўта Вялікага і дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера
Алесь Лагвінец, выкладчык Беларускага калегіума і палітык
Вольга Шпарага, кіраўнік канцэнтрацыі «Сучаснае грамадства, этыка і палітыка» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі
Мадэратар: Рыгор Астапеня
18.00-19.00 Закрыццё канферэнцыі і шведскі стол

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Канферэнцыя «Ідэі будучыні» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Канферэнцыя «Ідэі будучыні»».