24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

«Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» — найлепшы падарунак для дзетак і бацькоў ужо ў кнігарнях!

Цёплыя і смешныя гісторыі пра прыгоды дзядулі Пэтсана і коціка Фіндуса, створаныя шведскім пісьменнікам і мастаком Свэнам Нурдквістам, — вядомыя і любімыя дзецьмі і іх бацькамі ў многіх краінах свету, перакладзеныя больш як на 30 моў. А цяпер дзядуля і коцік упершыню загаварылі па-беларуску дзякуючы Саюзу беларускіх пісьменнікаў і перакладчыцы Надзеі Кандрусевіч. 

Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай шведскай літаратуры, а яго незвычайныя ілюстрацыі, адначасова насычаныя колерам і дэталямі, прывабліваюць і дзетак і дарослых. 

Аўтар нарадзіўся ў 1946 годзе ў Хельсінборгу, працаваў у розныя часы архітэктарам, настаўнікам, ілюстратарам, але толькі маляванне цікавіла яго найбольш цягам усяго жыцця.

Распачынаецца чароўная казка так: «Нарэшце хоць крыху пацяплела! Ужо некалькі дзён было так холадна, што Пэтсан не мог носа высунуць за дзверы, нават у краму не хадзіў. У хаце няма ні кавалачка ежы, а заўтра ўжо Каляды. Трэба абавязкова набыць што-небудзь да святочнага стала, ссекчы ялінку ў лесе і прывезці яе дахаты, напячы імбірнага печыва і зрабіць яшчэ шмат чаго.
Фіндус стаяў ля дзвярэй і чакаў Пэтсана. Падстаўку пад ялінку ён ужо адшукаў.
– Пэтсан! – паклікаў Фіндус. – Хадзем ужо ў лес па ялінку!»
І тут здарылася тое, што не мусіла здарыцца — Пэтсан падвярнуў нагу. Як жа яны дойдуць да крамы, як набудуць ежы, як прынясуць з лесу ялінку?! Пра прыгоды герояў чытайце ў кнізе.
Казка «Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды» пабачыла свет у адмыслова створанай серыі для дзяцей “Каляровы ровар” Бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор». 

Ужо сёння кнігу можна набыць тут:
«Акадэмкніга» (пр-т Незалежнасці, 72), кнігарня «логвінаЎ» (пр-т Незалежнасці, 37А), «Кнігарня пісьменніка» (вул. Казлова, 2), «Веды» (вул. К.Маркса, 36), «Светач» (пр-т Пераможцаў, 11), «Цэнтральны кніжны» (пр-т Незалежнасці, 19), «Кнігі & кніжачкі» (пр-т Незалежнасці, 14), Кніжная выстава-кірмаш «Мир книг» (вул. Янкі Купалы, 27). А таксама ў інтэрнэт-крамах knihi.by і imbryk.by! 

А 17 снежня ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» адбудзецца прэзентацыя кнігі Свэна Нурдквіста. Галоўныя героі загавораць галасамі акцёраў Паўла Харланчука і Ганны Хітрык. Чакаюцца таксама розныя перадкалядныя сюрпрызы. Запрашаем вас разам з дзеткамі! Пачатак у 18.00. Уваход вольны.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Вольны

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно