3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Святкуем Нобеля Разам!

Мероприятие в этом городе уже прошло

АРР «Дзедзіч» запрашае ўсіх далучыцца да Свята Нобеля 10 снежня і адсвяткаваць гэту гістарычную дату разам!
Як ужо усім вядома, Шведская акадэмія абрала лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры 2015 года нашу беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч. Урачыстая цэрэмонія ўзнагароджання лаўрэатаў адбудзецца 10 снежня ў Стакгольме. 

Ініцятыва арганізацый “Цытуй сваё”, у якую ўваходзяць Міжнародны кансорцыюм  «ЕўраБеларусь», грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», Лятучы універсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, курсы беларускай мовы «Мова Нанова» і Беларускі Калегіюм, прапануе Вам адсвяткаваць такую важную падзею ў жыцці нашага грамадства ўсёй краінай. І мы вырашылі таксама далучыцца. 

Падрабязнасці тут.

Што Вас чакае 10 снежня:

1)Прагляд прамой трансляцыі ўрачыстай цэрэмоніі. Пад час трансляцыі прапануем упрыгожыць прастору свечкамі, як добрай асацыяцыяй з імём пісьменніцы і сімбалам свята, святла, нейкіх светлых падзей у краіне.

2) Будзе арганізавана “паштовая скрыня” альбо “куфэрак” для віншавання Святланы ўсімі ахвочымі. У гэтую скрыню любы жадаючы зможа пакласьці паштоўкі, лісты ці проста нейкую прыемную нататку з віншаваннем нобелеўскага лаўрэата.

3) У сацсетках любы ахвочы можа выкладаць свае відэаролікі, фотаздымкі ці проста віншаванні, ўжываючы хэштэгі #nobelrazam і #нобельразам.

Адсвяткуем Нобеля разам 10 снежня ў 18:00.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Святкуем Нобеля Разам! в Бресте. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Святкуем Нобеля Разам!».