3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Гарадскі квэст «Файна! Родна! Годна!»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Квест

Гарадскі квэст "Файна! Родна! Годна!" з прызамі пройдзе 29 лістапада ў Брэсце

Кампанія «Наша мова» запрашае актыўных і знаходлівых берасцейцаў акунуцца 29 лістапада ў гарадскія прыгоды з гульнёй "Файна! Родна! Годна!".

Бясплатны квэст "Файна! Родна! Годна!" — гэта выдатны спосаб адпачыць, весела правесці выходны, лепш даведацца Брэст, зрабіць масу класных фота, адчуць дух спаборніцтва і атрымаць файныя прызы.
Сутнасць гульні простая, але цікавая: ў розных месцах Брэста будуць схаваныя «скарбы», адшукаць якія дапамогуць анлайн-падказкі на старонцы "Нашай мовы". Так шпацыр па горадзе ператворыцца ў займальнае расследаванне, дзе трэба знайсці коды і цытаты беларускіх пісьменнікаў і хутчэй паведаміць аб гэтым ў групе гульні. Адгадкі будуць закладзены ўжо з раніцы 29 лістапада, і з 12:00 нядзелі варта прыступіць да іх пошуку, бо хто першы — той і малайчына. Драйв ад працэсу і радасць ад знаходак гарантаваныя!

Каб стаць удзельнікам гэтай бясплатнай гульні, любы ахвочы можа сабраць і зарэгістраваць каманду з сяброў або далучыцца да іншых гульцоў. Удзельнікаў чакаюць загадкі, даследаванні, адрэналін і, вядома, падарункі. Каманда-пераможца атрымае настолку ад symbal.by і торбу з фірмовымі сувенірамі ад арганізатараў. Каманды, якія зоймуць другое і трэцяе месцы, таксама атрымаюць па эксклюзіўнай торбе з прынтом «Вечны валацуга» і сувенірамі.
Для ўдзелу ў квэсце "Файна! Родна! Годна!" неабходна зарэгістравацца па спасылцы goo.gl/forms/bavzSxIMlY па 28 лістапада ўключна.

Калі: 29 лістапада (нядзеля), пасля 12:00.
Дзе: г. Брэст.
Гульня праводзіцца пры падтрымцы АРР «Дзедзіч». Удзел бясплатны! Усе падрабязнасці — vk.com/nashamova.
Даведка:
Кампанія “Наша мова” стартавала ў Берасці ў 2014 годзе. Яна прыцягнула вялікую колькасць
удзельнікаў у свае крэатыўныя праекты: стварэнне паштоўкі “Кахай па-беларуску”, “Берасцейскі
вершнік”, конкурс “Фотамаўленне”, Акцыя “Мова дзеткам” і іншыя.
У 2015 годзе кампанія працягвае праводзіць цікавыя конкурсы і мерапрыемствы і тым самым
прыцягваць берасцейскую моладзь да актыўнага жыцця.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Гарадскі квэст «Файна! Родна! Годна!» в Бресте. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Гарадскі квэст «Файна! Родна! Годна!»».