3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Міжнародны дзень чытання «Сымона-музыкі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

4 снежня 2015 года Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае далучыцца да сацыяльна-культурнай акцыі “Міжнародны дзень чытання “Сымона-музыкі”. Знакамітая паэма народнага паэта Беларусі Якуба Коласа ўжо 90 гадоў натхняе маладыя таленты на творчыя пачынанні. Сімвалічна, што юбілей выдатнага твора адзначаецца ў Год моладзі, бо гэтую паэму Пясняр прысвяціў менавіта беларускай моладзі, адрасаваў людзям з чулай, добрай і ўражлівай душой.

Паэма “Сымон-музыка” ўваходзіць у залаты фонд беларускай літаратуры і даўно ўжо жыве сваім жыццём. Яе вывучаюць у школе, цытуюць, перавыдаюць з ілюстрацыямі знакамітых мастакоў. А яшчэ сама паэма – крыніца натхнення для творцаў. Паводле яе пастаўлены тэле- і радыёспектаклі, арт-перфомансы, створана сімфанічная партытура, лібрэта оперы, літаратурная кампазіцыя для чытання. Знакаміты скульптар Заір Азгур уключыў у скульптурны комплекс на плошчы Якуба Коласа ў Мінску кампазіцыйную частку Сымона і Ганны – галоўных персанажаў паэмы. Рамантычная паэма пра хлопчыка-музыку часткова перакладзена на рускую, балгарскую, казахскую, англійскую, украінскую, іспанскую і польскую мовы. Але на якой бы мове не гучалі Коласавы радкі, пры чытанні паэмы разумееш, што сапраўднае мастацтва з'яўляецца толькі тады, калі ёсць творчая асоба мастака, здольная выстаяць перад усімі цяжкасцямі жыцця і не згубіць свайго таленту, а знайсці яму прымяненне.

Да юбілею знакамітай паэмы музей Якуба Коласа праводзіць сацыяльна-культурную акцыю Міжнародны дзень чытання “Сымона-музыкі”. Для ўдзелу ў азначаным мерапрыемстве неабходна:
- спампаваць на сайце музея паштоўкі з урыўкамі з паэмы на беларускай мове і ў перакладах з ілюстрацыямі Барыса Заборава і Мікалая Селешчука, альбо звярнуцца да арганізатараў за электронным ці друкаваным варыянтам;
- выбраць урывак, які адпавядае ўнутранаму стану і светабачанню;
- 4 снежня 2015 года прачытаць выбраныя ўрыўкі ў кампаніі аднадумцаў, сяброў, калег, або сам-насам, каб з дапамогай лірычных радкоў зазірнуць у глыбіні ўласнай душы, і, магчыма, знайсці адказы на хвалюючыя пытанні;
- даслаць на электронную скрыню музея фота- (сэлфі на старонцы MuzeyKolasa ў Instagram) альбо відэасправаздачу, усе дасланыя фотаздымкі будуць размешчаны на афіцыйным сайце музея і на старонках у сацыяльных сетках;
- па выніках акцыі спампаваць на сайце музея дыплом удзельніка акцыі “Міжнародны дзень чытання “Сымона-музыкі”. 

Свой удзел у акцыі ўжо пацвердзілі музеі Расіі, Літвы і Украіны, Цэнтральная бібліятэка г. Валгаграда і Таварыства беларускай культуры “Спадчына”(г. Друскенінкай, Літва).

Давайце прачытаем паэму Якуба Коласа «Сымон-музыка» разам!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Міжнародны дзень чытання «Сымона-музыкі» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Міжнародны дзень чытання «Сымона-музыкі»».