24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Конкурс «…І, здавалася, жывое нешта йшло ад гэтых струн…»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Падвядзенне вынікаў конкурсу «…І, здавалася, жывое нешта йшло ад гэтых струн…», прымеркаванага да 90-годдзя паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»

21 студзеня а 11-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца ўрачыстая цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу творчых работ «…І, здавалася, жывое нешта йшло ад гэтых струн…», прымеркаванага да 90-годдзя паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка».

Мэтай конкурсу стала выхаванне любові і цікавасці дзяцей і дарослых да беларускай літаратуры і культуры, папулярызацыя творчасці Якуба Коласа, выяўленне, падтрымка і заахвочванне таленавітых дзяцей. Па ўмовах конкурсу лаўрэаты атрымаюць дыпломы і каштоўныя падарункі.

Конкурс праходзіў з 4 лістапада 2015 года па 4 студзеня 2016 года. На адрас журы прыйшлі дзясяткі работ з розных рэгіёнаў Беларусі, у якіх удзельнікі разважалі пра лёс галоўнага героя твора «Сымон-музыка», пра месца сапраўднага кахання ў ХХІ стагоддзі і дзяліліся сваімі ўражаннямі ад паэмы. Творы ацэньваліся па ўзроставых катэгорыях у трох асноўных намінацыях:
- Конкурс выяўленчага мастацтва;
- Літаратурны конкурс;
- Музычны конкурс.

У журы былі запрошаны вядомыя беларускія паэты, мастакі і дзеячы культуры – Зінаіда Камароўская – дырэктар Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа, Генадзь Пашкоў – першы сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі, Казімір Камейша – беларускі паэт, перакладчык, Анатоль Зэкаў – паэт, празаік, Рыгор Сітніца – кіраўнік Беларускага саюза мастакоў, Анатоль Гармаза – мастак, генеральны дырэктар ААТ Рэдакцыя газеты «Шапакляк».
Паважаныя члены журы павіншуюць пераможцаў, уручаць прызы і памятныя дыпломы ўдзельнікам конкурсу.

Тэл. для даведак: +375 17 284 17 02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно