3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Гандаль Беларусі на шалях гісторыі

23 сентября — 29 января 2017
Время работы пн.-вс.: 11:00 — 19:00
Жанр Тематическая выставка
Стоимость входа

Для взрослых - 5,00 (50 000) руб.,
для студентов дневной формы обучения - 4,00 (40 000) руб.,
для школьников и учащихся ССУЗов - 3,00 (30 000) руб. 

Дадзены выставачны праект рэалізаваны пры падтрымцы Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь і кампаніі JTI (Japan Tobacco International) і з’яўляецца сумеснай плённай працай Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і Цэнтра вывучэння гісторыі гандлю кампаній “Менка”. У стварэнні выстаўкі прымалі ўдзел вядучыя музеі і архівы краіны, установы адукацыі, прыватныя калекцыянеры.

Экспазіцыя дэманструе асноўныя этапы развіцця гандлю, яго ролю ў палітычным, эканамічным і культурным жыцці нашай краіны. Гэта вытокі гандлю на старабеларускіх землях, асаблівасці яго развіцця ў часы натуральнай гаспадаркі, у перыяд рынкавых капіталістычных адносін, сістэма гандлю ў савецкі час.

Кожны чалавек на працягу свайго жыцця шматкроць сустракаецца з гандлем, таму яго развіццё на выстаўцы паказваецца праз гандляроў і таксама праз пакупнікоў. Прэзентуюцца прадметы амаль з усіх калекцый музея, таму што практычна любая рэч магла ў розныя часы быць таварам.

У экспазіцыі наведвальнікі ўбачаць шмат цікавых прадметаў: археалагічныя матэрыялы, скарбы зямлі беларускай 12 – 15 стагоддзяў, літоўскія і наўгародскія грыўны і іншыя ўнікальныя манеты. На выстаўцы будуць прадстаўлены вагі, бязмены, касавыя апараты розных часоў, дзіцячыя цацкі, прадметы раскошы са срэбра, шкло, жаночыя капелюшы, абутак і іншыя прадметы, якія можна было набыць на кірмашах і ў крамах.

Прадметы кантрабанды пачатку 20 стагоддзя – соль і мыла – прадстаўлены ў чамаданах, у вітрынах – фотаапараты, гадзіннікі, футра…

Суправаджаюць паказ постаці вікінга, карчмара, рамесніка, купца, кантрабандыста, прадаўца, спекулянта. 

Падчас працы выстаўкі запланаваны шэраг імпрэз – навуковых, адукацыйных, забаўляльных. 

«Падтрымка гэтай выставы мае для нас асаблівае значэнне, - падкрэсліў Генадзь Бруснікаў, намеснік генеральнага мэнэджара JTI. - Гэта яшчэ адзін сумесны крок Нацыянальнага гістарычнага музея і JTI па захаванню і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны нашай краіны. Акрамя таго, як міжнародная кампанія, якая працуе ў Беларусі з 1998 года, мы таксама ў пэўнай ступені маем дачыненне да гісторыі гандлю ў яе найноўшай частцы. Упэўнены, што прадстаўленая экспазіцыя будзе цікавая самай шырокай публіцы».

Выстава працуе да 29 студзеня 2017 года.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Гандаль Беларусі на шалях гісторыі в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Гандаль Беларусі на шалях гісторыі».