24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчы вечар Рыгора Сітніцы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

20 кастрычніка а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на творчы вечар Рыгора Сітніцы “Канцэрт для скрыпкі і завірухі”.

Рыгор Сямёнавіч Сітніца нарадзіўся 1 студзеня 1958 гады ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыўшы Рэспубліканскую школу па музыцы і выяўленчаму мастацтву, паступае ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Яго настаўнікамі былі славутыя ва ўсім свеце беларускія мастакі У. П. Шаранговіч і У. П. Савіч. 

Творчасці мастака характэрна пільная ўвага да беларускіх нацыянальных каштоўнасцей: гісторыі, этнаграфіі, фальклору як неад’емных частак агульнаеўрапейскага культурнага кантэксту. Гэта на палотнах Рыгора Сітніцы сталі беларускімі ацалелыя палацы Грэцыі і антычныя муры Міра і Навагрудка, еўрапейскімі парканы палескай вескі і вянкі цыбулі з запечча роднай хаты. Гэта на палотнах Рыгора Сітніцы думаюць валуны, стрымліваюць свае крылы, каб не ўзляцець дахі, бо ім закаханае штосьці шэпчуць зоркі. Гэта ён папрасіў вецер затрымацца, папазіраваць яму, і незаціханец паслухаўся мастака.

Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Мастацкім фондзе Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва г. Мінска, Дзяржаўным літаратурным музеі М. Багдановіча, Дзяржаўным літаратурным музеі Янкі Купалы, Дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчынай вайны, Дзяржаўным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава ў Магілёве, Дзяржаўным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Заслаўе”, Музеі беларускай культуры ў Гайнаўцы (Польшча), галерэі Франца Салеса Грыля ў Мюнхене (Германія), мастацкім зборы Міністэрства марскога гандлю Грэцыі, Муніцыпальным мастацкім цэнтры г. Бельскага-Бяла (Польшча), Мастацкім зборы манастыра св. Георгія на востраве Касас (Грэцыя), Мастацкім зборы царквы св. Пятра і Паўла ў Мінску, прыватных зборах.

Рыгор Сямёнавіч — не толькі таленавіты графік, ні на каго не падобны, які рана знайшоў свой шлях як тонкі стыліст, арыгінальны філосаф, але яшчэ і цудоўны паэт. Паэзіяй майстар выяўленчага мастацтва доўгі час займаўся толькі для сябе. Але аднойчы яго вершы прачытаў Рыгор Барадулін і вынес вердыкт: трэба публікаваць. Пасля гэтага лірыка Сітніцы стала рэгулярна з'яўляцца на старонках часопісаў. Яго творы друкаваліся ў Беларусі ў часопісах «Полымя» і «Дзеяслоў», а таксама за мяжой. Рыгор Сямёнавіч з'яўляецца лаўрэатам літаратурных прэмій «Полымя» (2001) і «Залаты апостраф» (2006), аўтарам шматлікіх публікацый вершаў у перыёдыцы, анталогіях “Краса і сіла”, “Галасы з-за небакраю”. 

У рамках мерапрыемства адбудзецца адкрыццё выстаўкі мастацкіх работ Рыгора Сітніцы. На творчым вечары знакамітага творцы будзе магчымасць не толькі пазнаёміцца з таямніцамі творчага майстэрства мастака, пачуць вершы, але і віртуальна пагартаць альбом з фотаздымкамі з сямейнага архіва Рыгора Сямёнавіча. У вечарыне таксама прымуць удзел вядомыя беларускія мастакі, пісьменнікі і грамадкія дзеячы. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно