3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Якуб Якубоўскі ў беларуска-татарскім культурным адраджэнні

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Выставка литературы
Стоимость входа

Свободный

Жанр Презентация

28 кастрычніка 2015 г. а 16-й гадзіне ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі (вул. Сурганава, 15, чытальная зала рэдкіх кніг і рукапісаў, пакой 601) адбудзецца вечарына “Якуб Якубоўскі ў беларуска-татарскім культурным адраджэнні”.

Да імпрэзы прымеркавана прэзентацыя кнігі “Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі: беларускі татарын Якуб Якубоўскі” (аўтары-укладальнікі Іван Драўніцкі і Таццяна Якубоўская) , якая выйшла ў выдавецтве “Тэхналогія” ў 2015 г.

Загалоўкам кнігі абраны першы радок гімна беларускіх татараў, словы якога належаць актыўнаму ўдзельніку адраджэнскага руху беларускіх татараў у 1990-х гадах Якубу Якубоўскаму (1932–1998 гг.):
Мы з Паволжа і Крыма з Іманам прыйшлі
На гасцінныя землі Літвы й Беларусі.
Пад Грунвальдам суровы экзамен здалі
І уланскую службу няслі без прымусу.

Кніга ўтрымлівае ўспаміны пра Якуба Якубоўскага, нарысы пра родныя мясціны, сям’ю, яго асабістыя артыкулы, нататкі, інтэрв’ю. Тэкставыя матэрыялы і фотаздымкі адлюстроўваюць яго прафесійную дзейнасць у рэдакцыі “Беларускай энцыклапедыі” (1967–1992 гг.) як географа і грамадскую працу на ніве беларуска-татарскага адраджэння (1991–1998 гг.)

Да імпрэзы арганізавана выстаўка “Здабыткі Якуба Якубоўскага”, якая адлюстроўвае сферу яго інтарэсаў, асобу гэтага чалавека – грамадзяніна Беларусі, інтэлігента, дзеяча татарскага руху. На ёй прадстаўлены энцыклапедычныя выданні, у падрыхтоўцы якіх прымаў удзел Якуб Якубоўскі, нумары часопіса “Байрам”, галоўным рэдактарам якога ён быў ад пачатку яго заснавання да апошніх дзён свайго жыцця.

На мерапрыемства запрошаны супрацоўнікі Польскага Інстытута ў Мінску, замежных пасольстваў у Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі розных канфесій, нацыянальных меншасцей Беларусі, а таксама навукоўцы, сябры, землякі і родныя Якуба Якубоўскага. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Якуб Якубоўскі ў беларуска-татарскім культурным адраджэнні в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Якуб Якубоўскі ў беларуска-татарскім культурным адраджэнні».