3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Сустрэчы БЕЗ АБЦАСАЎ» Надзеі Дрыла

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

Бесплатно

Жанр Презентация

22 кастрычніка 2015 года а 16 гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музее Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі «Сустрэчы БЕЗ АБЦАСАЎ» журналісткі Надзеі Дрыла. 

«Сустрэчы без абцасаў» – кніга пра жанчын і для жанчын (Хоць і мужчынам не перашкодзіла б прачытаць яе). Наколькі рэальна жанчыне дасягнуць поспеху адначасова ў прафесіі і сям’і? І пры гэтым не страціць СЯБЕ? Падчас сустрэч без абцасаў журналістка даведалася сакрэты, а таксама мары, памкненні і патаемныя перажыванні паспяховых жанчын. «Правілы жыцця» гераінь дапамогуць кожнаму з чытачоў глыбей зазірнуць у сябе, зверыць свае думкі, адчуванні, сумненні, страхі і знайсці ўласны шлях. 

Надзея Дрыла з’яўляецца лаўрэатам VІІІ Нацыянальнага конкурса друкаваных СМІ “Залатая літара” ў намінацыі “Лепшыя матэрыялы сацыяльнай тэматыкі”, пераможцам рэспубліканскага творчага конкурсу «Залатое пяро» – адзнаку атрымаў аўтарскі творчы праект “Сустрэчы без абцасаў”. Надзея Дрыла скончыла Інстытут журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працуе ў газеце «Звязда» намеснікам галоўнага рэдактара, курыруе творчы праект «Сямейная газета». Яе жыццё – рух і развіццё. Лічыць, што «стаяць на адным месцы» – сумна, нецікава, няправільна. Яе самы вялікі інтарэс – людзі. Пераканана ў тым, што кожная сустрэча для нечага дадзена. 

Усіх гасцей вечара чакаюць 24 “правілы жыцця” ад паспяховых жанчын (сярод запрошаных экс-старшыня Нацыянальнага банка Надзея ЕРМАКОВА, дырэктар фітнэс-цэнтра “Багіра” Наталля НАВАЖЫЛАВА, старшыня праўлення ГА “Адпачынак у вёсцы” Валерыя КЛІЦУНОВА, дырэктар Нацыянальнага цэнтра ўсынаўлення Наталля ПАСПЕЛАВА, галоўны рэдактар глянцавага часопіса Pingouin Ірына КАБАСАКАЛ, кі­раў­ні­ца пар­та­ла LADY.TUT.BY Святлана ЗЭРЭ, дырэктар цэнтра лазернай карэкцыі зроку “Оптымед” Настасся УНУЧАК, экс-дырэктар Белдзяржцырка Таццяна БАНДАРЧУК, дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосці Алена ТРОІЦКАЯ і іншыя) музычны імправайз ад этна-гурта “Водгук цішыні” і, канешне, сюрпрыз ад Якуба Коласа. 

ДРЭС КОД: БЕЗ АБЦАСАЎ

Сардэчна запрашаем!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя кнігі «Сустрэчы БЕЗ АБЦАСАЎ» Надзеі Дрыла в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя кнігі «Сустрэчы БЕЗ АБЦАСАЎ» Надзеі Дрыла».