24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Я слаўлю мамы светлае імя...

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Вось ужо 19 гадоў, як Дзень маці адзначаецца ў Беларусі на дзяржаўным узроўні. У апошнія некалькі гадоў ён істота вырас і ператварыўся ў тыдзень — насычаны падзеямі, напоўнены віншаваннямі і словамі падзякі на адрас жанчын, якія нараджаюць і выхоўваюць дзяцей.

У розных краінах свету Дзень Маці адзначаюць у розны час.  У Беларусі ён супадае з вялікай праваслаўнай урачыстасцю — Пакровамі.  Як сведчыць далёкае паданне, у 910 годзе ў Іерусаліме адбылася цудоўная з’ява.  Падчас Богаслужэння людзі заўважылі, што Маці Божая як бы абараняючы тых, хто маліўся, накрыла іх шырокім белым покрывам. Гэта ўсіх вельмі ўразіла, а дзень 14 кастрычніка застаўся для вернікаў вялікім святам. І сёння хрысціяне памятаюць пра нябесную заступніцу і ўшаноўваюць яе. Як Маці Божая моліцца аб усіх хрысціянах, абараняе іх, так і для кожнага чалавека заступніцай з’яўляецца яго мама. З маленства і на працягу ўсяго жыцця. І пакуль яна ёсць, мы нават у сталым узросце адчуваем сябе дзецьмі.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа далучаецца да святкавання Дня маці шматлікімі мерапрыемствамі.
8 кастрычніка а 11-й гадзіне адбудзецца музейны майстар-клас “Падарунак для мамы”. На майстар-класе дзеці змогуць зрабіць сваімі рукамі падаунак для сваёй матулі, а таксама атрымаюць запрашальны білет, які дазволіць запрасіць маму на музейную акцыю “Музей у падарунак маме”.

12 кастрычніка а 11-й гадзіне ў музеі адбудзецца акцыя “Музей у падарунак маме”. І справа тут не толькі ў тым, што кожны зможа прывесці маму ў музей па свайму білету, колькі ў зносінах маленькага чалавека з самым дарагім для яго чалавекам – мамай. У наш імклівы час нам усім гэтага вельмі не хапае. 

Дом Якуба Коласа – адметная культурная прастора ў горадзе Мінску: мемарыяльная сядзіба і дом паэта захоўваюць яго непаўторную аўру святла і добразычлівасці. Кожны, хто хоць раз завітае у музей, на ўсё жыццё пранясе ў сваім сэрцы памяць пра Дом беларускага песняра. У гэты прадсвяточны дзень можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе незвычайнай кветкі ў падарунак для мамы, напісаць свае самыя шчырыя пажаданні матулі пяром Якуба Коласа, атрымаць падарунак ад музея, правільна адказаўшы на пытанні віктарыны, а таксама зрабіць на памяць паштоўку з уласным фотаздымкам.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Мастер-класс (8 октября) - 10 000 руб.,
    акция (12 октября) - 10 000 руб., для посетивших мастер-класс - бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно