24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Творчая сустрэча з Алесем Таболічам «Тэндэнцыі беларускай татуіроўкі ў сучасным мастацтве»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У рамках праекта Ёсць Размова агенцтва рэгіянальнага развіцця Дзедзіч запрашае берасцейцаў на сустрэчу са знакамітым тату-майстрам Алесем Таболічам.

Наведвальнікі даведаюцца шмат цікавага аб беларускай татуіроўцы: трэнды, сюжэты, жанры тату — не толькі нацыянальны арнамент, але і нават олдскул па-беларуску!

Калі гэтыя тэндэнцыі сталі моднымі і хто іх пачынаў? Што зараз у трэндзе? “Беларускі арнамент самы папулярны. А ёсць яшчэ беларуская эклектыка, шрыфтавая кампазіцыя…” — гаворыць Алесь Таболіч. 

26 верасня ў Берасці ён таксама распавядзе пра перманентны макіяж і адкажа на ўсе пытанні, што хвалююць публіку. У дадатак на сустрэчы можна будзе пабачыць эксізы татуіровак, абмеркаваць нацыянальныя матывы, узоры.

Прыходзьце на бясплатнае мерапрыемства — даведацца больш пра фолк-элементы ў тату, пра малюнкі “Пагоні” на целах беларусаў і партрэты герояў мінулых часоў. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно