24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі «Дарыў святло сваёй душы людзям і Айчыне»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

11 верасня а 15-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца прэзентацыя кнігі “Дарыў святло сваёй душы людзям і Айчыне”, прысвечанай Юльяну Сяргеевічу Пшыркову. На старонках кнігі сабраны ўспаміны сваякоў, сяброў і калег пра Ю.С. Пшыркова.

Юльян Сяргеевіч Пшыркоў (1912 – 1980) – выдатны беларускі літаратуразнавец, крытык, доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навук БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Якуба Коласа. 

Ю. С. Пшыркоў з’яўляецца адным з заснавальнікаў акадэмічнага коласазнаўства. Захапленне Юльяна Сяргеевіча творчасцю Якуба Коласа пачалося яшчэ ў школьныя гады. А пад час студэнцтва яно набыло пэўны прафесійны напрамак, і сваю дыпломную работу Пшыркоў прысвяціў творчасці беларускага Песняра. Рэпутацыя коласазнаўцы была пацверджана працамі “Якуб Колас. Жыццё і творчасць” (1951) і “Якуб Колас. Критико-биографический очерк» (1952), якія пачалі новы этап у асэнсаванні творчасці класіка айчыннай літаратуры. Сам Якуб Колас адзначаў, што менавіта Пшыркоў быў першым, хто правільна ацаніў паэму “Новая зямля”. Да стогадовага юбілею Якуба Коласа Юльян Пшыркоў падрыхтаваў капітальную працу “Летапісец свайго народа: Жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа”, якая выйшла пасля смерці літаратуразнаўцы. 

Да сустрэчы падрыхтавана адмысловая выстаўка з фондаў музея Якуба Коласа, на якой прадстаўлены шэраг рэдкіх экспанатаў: лісты да Якуба Коласа, кнігі з дарчымі надпісамі паэту. Дарчы надпіс: “Дарагому Канстанціну Міхайлавічу. Прыміце маю першую спробу тлумачэння Вашай творчасці і даруйце, калі што не так”, пакінуты ў кнізе “Якуб Колас. Жыццё і творчасць” – сведчанне сяброўства, што існавала паміж Песняром і даследчыкам яго творчасці. 

Успамінамі пра Юльяна Сяргеевіча Пшыркова будуць дзяліцца малодшы сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, літаратуразнаўцы Сцяпан Лаўшук, Вячаслаў Рагойша, Міхась Мушынскі, пісьменнік Генрых Далідовіч.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно