24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Стрыт-арт перформанс «Робат-малявач»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

6 верасня 2015 года у Мінску на вуліцы Магілёўскай 6/1 адбудзецца працэсны стрыт-арт перформанс, дзе першы беларускі робат-малявач размалюе сцяну дома без непасрэднага ўдзелу мастакоў. Запрашаем усіх жадаючых стаць сведкамі новага кроку ў беларускім стрыт-арт руху і паглядзець, як робат-малявач створыць карціну на звычайнай белай сценцы жылога дома за некалькі гадзін, і пагутарыць з выбітнымі стрыт-артыстамі. Робат пачне працу а 13:00 і праз 6-7 гадзін наведвальнікі змогуць пабачыць гатовы арт-аб’ект.

Працэсны стрыт-арт перформанс “Робат-малявач” – першае мерапрыемства ў рамках міжнароднага фестывалю манументальнага мастацкага роспісу Urban Myth (Урбан Мифы), у рамках якога вулічныя мастакі з дапамогай мясцовых валанцёраў і звычайных гараджан паспрабуюць пераасэнсаваць гісторыю і сучаснасць Мінску, ды стварыць свае мастацкія работы на аснове беларускіх гарадскіх народных традыцый. У фестывалі прымуць удзел мастакі з Беларусі, Бразіліі, Іспаніі, Украіны, Польшчы, Расіі і Швецыі.

Робат-малявач – гэта арыгінальны прынтэр, які рухаецца па вертыкальных паверхнях самастойна і можа наносіць простыя і складаныя выявы любых памераў. Гэта можа быць стэнд, сцяна ў кватэры, пад'ездзе або фасад дзесяціпавярховы дома памерам 20 на 30 метраў, або яго частка. Стварыў гэты футурыстычны цуд беларускі канструктар Міхаіл Чупрынскі, для якога мроя размаляваць тое, да чаго не зможа дацягнуцца чалавек стала галоўнай матывацыяй.

Праект рэалізуецца Цэнтрам Сучасных Мастацтваў і некамерцыйным праектам Signal.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно