3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Квест «12 апосталаў»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

230 000 руб.

Жанр Квест

Музей-запаведнік Нясвіж, Музычны Дом Класіка (#MuzzicDom) і кампанія Shukaj.by запрашаюць вас на Першы гістарычны тэатралізаваны Квэст Дванаццаць апосталаў у палацы Радзівілаў.

Квэст пабудаваны вакол таямнічай гісторыі пра статуі дванаццаці апосталаў, якіх Радзівілы схавалі некалькі стагоддзяў таму. Музычна-тэатральны, інтэрактыўны, пазнавальны квэст дасць магчымасць вам дакрануцца да гісторыі тых апосталаў, а можа і разгадаць усе таямніцы мінулых часоў, звязаныя з імі.

Квэст – гэта ўнікальная магчымасць самастойна пабываць у незвычайных месцах палаца, куды немагчыма патрапіць разам з экскурсіяй – сутарэнні, вежы, валы. Ён ахоплівае часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Падчас розных узроўняў гульні вы сустрэнеце Пане Каханку (ролю выконвае Юрый Жыгамонт, “Падарожжы дылетанта”), пройдзеце выпрабаванні ў Радзівіла Рыбанькі, убачыце і пачуеце Марыю Дароту з роду дэ Кастэлян (ролю выконвае Маргарэта Ляўчук), і магчыма сустрэнецеся з іншымі гаспадарамі і прывідамі палаца.

Ва ўнутраным дворыку палаца вас чакаюць тэатральная дзея, удзельнікам якой вы зможаце стаць, музыка ад брас-квінтэта “Няміга”, прысмакі, гульні і сяброўская атмасфера.

Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд, колькасць гульцоў каманды ад 1 да 7 чалавек. Пачынаць гульню вы можаце ў любы час з 15.00 да 18.00 гадзін.

Неверагодныя прыгоды Квэста – гэта незабыўныя восеньскія выходныя і энергетычны драйв. А перш-наперш не забывайцеся каля палаца знайсці жабрака. ;)

Квэст адбудзецца пры падтрымцы Турысцкай кампаніі “Віаполь”, а таксама ŠKODA ў Беларусі. Найлепшыя каманды атрымаюць падарункі ад Турысцкай кампаніі “Віаполь” і ад сеткі турыстычных крамаў “Актыўная зона” і AlpinePro.

Тэлефоны для даведак: +375 17 702 06 02, Vel +375 29 190 31 49; MTC +375 29 551 08 51, +375 29 236 61 66

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Квест «12 апосталаў» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Квест «12 апосталаў»».