24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Экскурсія «Вандроўка па Ракаўскім прадмесьці і ваколіцах»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

"ВАНДРОЎКА ПА РАКАЎСКІМ ПРАДМЕСЬЦІ І ВАКОЛІЦАХ" - падчас гэтай экскурсіі мы патрапім з Вамі ў цікавыя гістарычныя мясьціны нашага гораду - пабываем на месцы, дзе ён быў заснаваны, даведаемся гісторыі першых менскіх цэркваў, пагутарым пра раку й вуліцу Нямігу, а таксама пра сінагогу і габрэйскі квартал, якія калісьці знаходзіліся на гэтай вуліцы.

Пасьля заглыбімся ў вузкія вулачкі старажытнага Ракаўскага прадмесьця, дзе нас будуць чакаць кармэліцкі касьцёл, габрэйскі ЗАГС, млын, хлебзавод і старажытныя шпалерныя фабрыкі.

А таксама завітаем на Татарскую Слабаду, таксама званую раней Татарскімі агародамі. Вы даведаецеся аб тым, дзе стаяў першы і адзіны дагэтуль мураваны мячэт ў нашай краіне, хто такія татары, як патрапілі ў нашую краіну і якім чынам засталіся на старонках яе гісторыі.

Сустракаемся каля стэлы-помніку першай менскай царкве, якая стаіць паміж ракой і Рэспубліканскім домам фізкультуры, пр. Пераможцаў, 2. Ст.м. Няміга 

+375 29 564 70 09
http://vk.com/vandrouki_u_minulaje
https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Чаевые

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно