-
Стоимость:
50 000 руб.
27 чэрвеня актывісты дабрачыннага праекту «Dapamoha» ладзяць тэматычную сяброўскую сустрэчу на Нёмане (Гродна) дзеля знаёмства й агульнага адпачынку на прыродзе.
Кожны жадаючы можа прыяднацца да нашай кампаніі!
Што плануецца?
- знаёмства між усімі ўдзельнікамі
- вогнішча, сумеснае прыгатанаваньне ежы
- абмеркаваньне пытаньняў па разьвіцьцю праекта «Dapamoha»
- культурніцкая праграма й размовы
- песьні пад гітару ды іншыя інтрумэнты (можна браць свае!)
- гульні (спартовыя й настольныя)
- шмат-шмат пазітыву
Мова сустрэчы - беларуская (пажадана). Вышыванкі, вышымайкі, нацыянальныя атрыбуты - вітаюцца! Можна прыносіць сваю ежу: печыва, гарбату, бульбу, сала для запяканьня ў вогнішчы і г.д.
Узрост удзельнікаў - 18+ (падлеткі могуць прыйсьці ў суправаджэньні дарослых). На сустрэчы забараняецца курыць і ўжываць алкагольныя напоі.
Шукаем:
- чалавека, які ўмее граць на гітары (ці іншым муз.інструменце і прынясе яго з сабой на сустрэчу)
- фатографа
- чалавека, які арганізуе культурніцкую праграму (захоча расказаць нешта, прачытаць вершы, правесьці гульню і г.д.)
- рашоткі-грыль, казаны
- футбольны мяч, бадмінтон
50 000 руб.