3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя арганізацыі GeoAIR

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

Запрашаем вас на прэзентацыю, якая адбудзецца ў агародзіку, што знаходзіцца ў двары галерэі. Падчас прэзентацыі мы будзем разам гатаваць па хатніх рэцэптах. Прыходзьце і дзяліцеся з намі сакрэтамі і гісторыямі вашых любімых хатніх страў!

GeoAIR абапіраецца на багаты досвед супольных мастацкіх праектаў, ажыццёўленых у Грузіі і па ўсім свеце. GeoAIR ладзіць і падтрымлівае міжнародныя праекты па абмене з мэтай узмацніць грузінскі і каўказкі свет мастацтва, зводзіць разам мастакоў і куратараў з розных культурніцкіх слаёў ды знаходзіць ім адпаведны супольны кантэкст для супрацы. Апрача таго, GeoAIR стымулюе і прыцягвае ўвагу да мясцовага мастацтва і культуры. Мы супрацоўнічаем з паасобнымі партнёрамі і цэлымі арганізацыямі, якія падзяляюць нашы мэты.

З 2010 GeoAIR ладзіць праграмы па творчаму гасцяванню для мастакоў. Гэтая праграма прапануе куратарам, культурніцкім мэнэджэрам і мастакам магчымасць атабарыцца ў Тбілісі і скарыстаць гэты горад як пункт адліку для навязвання кантактаў з мастакамі, культурнымі ўстановамі і куратарамі каўказкага рэгіёну, для развіцця і паглыблення сваіх ведаў, для даследвання тутэйшага культурнага кантэксту. У сваю чаргу мясцовыя мастакі, куратары і арганізацыі атрымліваюць магчымасць пашырыць свае веды пра найноўшыя метады і тэхнікі, з якімі працуюць замежныя мастакі і куратары.

Адное з асноўных палёў дзейнасці праграм GeoAIR’а - гэта ўзаемадзеянне з публікай. Кожны мастак, які знаходзіцца на творчай стыпендыі як найменей адзін раз павінны правесці публічную прэзентацыю сваіх прац і праектаў, якія ён распацоўвае на творчым гасцяванні.GeoAIR заахвочвае запрошаных мастакоў далучацца да майстар-класаў з мэтаю сфармаваць шчыльнейшыя стасункі з каўказкай культурніцкай супольнасцю і мастакамі. На гэтых майстар-класах удзельнікі дзеляцца з мясцовымі мастакамі, публікай і суполкамі сваім досведам, вобразам думкі і ідэямі. Большасць нашых куратарскіх праектаў носяць міждысцыплінарны характар, мы шчыльна супрацоўнічаем з архітэктарамі, урбаністамі, антраполагамі і г.д., мы даем перавагу сацыяльна значным праектам, якія мяркуюць супрацу і заангажаванасць грамадства.

За 10 гадоў чыннага існавання GeoAIR інтэнсіўна працуе над развіццём сучасных мастацкіх практык, якія маюць дачыненне да важных для грамадства тэм, збольшага з выкарыстаннем публічнай прасторы. GeoAIR ведаюць у Грузіі і за мяжой, у яе абшырная сетка кантактаў, і мы пастаянна дасканалімся, каб нашыя праекты рабіліся шторазу больш абгрунтаваныя навукова, і ўключалі ў сябе спецыфіку пэўнага асяроддзя ці мясцовасці. Дарма што GeoAIRневялікая каманда, але яе складаюць прафесіяналы з шматграннымі зацікаўленнямі і праектамі. Менавіта на падмурку шматдысцыплінарнасці яны маюць досвед і ўмельствы для стварэння прасторы, планавання актыўнасцяў і правядзенне даследванняў, а таксама распрацоўкі праектаў.

Ніні Палавандышвілі нарадзілася і гадавалася ў Тбілісі, сталіцы Грузіі. Пасля вывучэння гісторыі мастацтваў у Тбілісі, скончыла факультэт грамадскай ды індустрыяльнай камунікацыі ў берлінскім UdK. У 2006 годзе Ніні далучылася да мастацкай ініцыятывыGeoAIR, і стуль яна актыўна курыруе і ладзіць міжнародныя праекты па абмене ў Грузіі і па-за яе межамі. У сваіх праектах Ніні даследуе сацыяльныя і палітычныя кантэксты ды іх вытлумачэнне ў тканцы культурнай дзейнасці і сучаснага мастацтва. Яе інтарэсы палягаюць у мастацкіх практыках, якія даюць найноўшыя формы і знаходзіць мову з якой робіцца магчыма размаўляць пра грамадскія і палітычныя тэмы.

Дата Чыгхолашвілі нарадзіўся і гадаваўся ў Тбілісі, сталіцы Грузіі. Пасля заканчэння бакаўлаўрэату па гуманітарных навуках у Грузінскім універсітэце, у 2012 атрымаў годнасць магістра ў сацыяльнай антрапалогіі ва Універсітэце Эдынбургу і працягнуў даследванні ў дактарантуры па антрапалогіі ў Тбіліскім Дзяржаўным універсітэце. У 2012 Дата далучыўся да мастацкай ініцыятывы GeoAIR. Цяпер ён працуе на мяжы сацыяльнай антрапалогіі і сучаснага мастацтва, адкрываючы сувязь паміж імі пры дапамозе тэарытычных даследванняў і праектаў. Дата збольшага цікавіцца тэмамі, якія маюць дачыненне да выяўленчай і гарадской антрапалогіі, этнаграфіі, сацыяльназначных мастацкіх практык, публічнай прасторы, міграцыі, - з элементамі, якія зазвычай узаемазвязаныя ў яго супрацы з іншымі даследчыкамі.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя арганізацыі GeoAIR в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя арганізацыі GeoAIR».