24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

«Адкрытая лятучка» з рэдакцыяй CityDog

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

34mag працягвае праект «Адкрытая лятучка» – серыю афлайн-сустрэчаў з рэдакцыямі знакавых беларускіх медыя.

Мiтапы ад 34mag у першую чаргу накіраваны на маладых журналістаў, фатографаў, ілюстратараў і ўсіх тых, хто шукае сябе ў полі беларускіх медыя. А таксама – на адданых чытачоў, прыхільнікаў і партнёраў.

Рэдакцыі шчыра распавядуць пра канцэпцыю і стратэгію, свой набор тэмаў і татэмаў, падкажуць, якіх людзей яны шукаюць у каманду, а якім лепей пра іх нават і не думаць. Галоўныя рэдактары і стваральнікі выданняў раскажуць, як уладкавана праца рэдакцыі знутры, з якімі касякамі часцей за ўсё даводзіцца сустракацца і як іх перамагаць.

На беларускай медыя-паляне CityDog вынайшаў для сябе новую нішу, цалкам яе заслупаваў ды стаў – амаль на безальтэрнатыўнай аснове – міксам гарадской афішы з выданнем пра культуру сучаснага урбану з беларускім кантэкстам і нацыянальным арнаментам. CityDog для Менска пачатку 2010-х – тое выданне, якім была «Афиша» для Масквы пачатку 2000-х. Карацей, пляцоўка нанова адкрыла і перазапусціла для нас родны горад, паказаўшы, што тут да шмат ўсяго адбываецца і заўсёды ёсць куды пайсці ў выходныя ці будні.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно