3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

VІ Міжнародны кангрэс беларусістаў

Мероприятие в этом городе уже прошло

28 мая 2015 г. а 10-й гадзіне ў актавай зале будынка гуманітарных інстытутаў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё VІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў – найбуйнейшага ў краіне навуковага форуму па пытаннях беларусазнаўства. 

Кангрэсы беларусістаў праводзяцца з 1991 года грамадскім аб’яднаннем “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь і Нацыянальная акадэмія навук Беларусі. Правядзенне кангрэсаў заклікана садзейнічаць развіццю беларусістычных даследаванняў у галіне гуманітарных і сацыяльных навук, спрыяць выкладанню беларусазнаўчых дысцыплін за межамі Беларусі і палягчаць міжнароднае супрацоўніцтва паміж даследчыкамі ў свеце.

VІ Міжнародны кангрэс беларусістаў плануецца правесці ў якасці аднаго з мерапрыемстваў, прымеркаваных да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага друку. Таму падчас Кангрэса будзе працаваць круглы стол з назвай “Францыск Скарына і яго час”, які адлюструе праблематыку вывучэння беларускага кнігадрукавання ў XVI–XVII стст.

Пасяджэнні Кангрэса будуць праходзіць у фармаце тэматычных блокаў і закрануць разнастайныя беларусістычныя і славістычныя праблемы ў галіне мовазнаўства, літаратуразнаўства, гісторыі і філасофіі.
Асобны блок прысвечаны вывучэнню беларускай мовы як замежнай і мае на мэце скаардынаваць намаганні лінгвістаў па навучанню іншаземцаў беларускай мове.

Плануецца, што на Кангрэсе, акрамя навукоўцаў з Беларусі, выступяць вучоныя з Аўстрыі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Канады, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Японіі. 

Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию VІ Міжнародны кангрэс беларусістаў в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «VІ Міжнародны кангрэс беларусістаў».