24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя калекцыі ліцця «Тутэйшыя абярэгі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Дакладчык – Зміцер Скварчэўскі – гісторык, даследчык беларускай міфалогіі і паганства.

Прэзентацыя “Рэчы, што маюць сэнс” ад этна-крамы “Рагна”.
Калекцыя ліцця “Тутэйшыя абярэгі” ад майстэрні “Ligas". 

Вашай увазе будзе прадстаўлена прэзентацыя ўнікальнай калекцыі ліцця «Тутэйшыя абярэгі». Вы даведаецеся пра гісторыю абярэгаў ад язычніцкіх часоў да хрысціянізацыі, якія былі абярэгі ў старажытнасці на землях Беларусі, якія традыцыі і ўяўленні яны адлюстроўваюць і яшчэ пра шмат іншага.
На мерапрыемстве можна будзе набыць літыя ўпрыгожванні з 10%-й зніжкай.
Сімвалічны ўнёсак 30 тысяч (кава, гарбата, печыва).

Традыцыя выкарыстання абярэгаў адна з самых старажытных на Зямлі. Абярэгі – гэта прадметы, якія надзяляліся магічнай здольнасцю засцерагаць ад няшчасцяў і ад злых духаў, а таксама дапамагаць чалавеку ў разнастайных сітуацыях.

На землях Беларусі выкарыстоўваліся абярэгі, якія былі характэрныя для розных традыцый: балцкай, славянскай, скандынаўскай, фіна-вугорскай. Рэчыўныя абярэгі падзяляюцца на зааморфныя (у выглядзе жывёл), антрапаморфныя (у выглядзе чалавека), у форме мініяцюрных прыладаў працы, зброі і г.д.) і т.п. Некаторыя абярэгі з’яўляюцца выключна мужычынскімі (напрыклад, сякеркі) ці жаночымі (лунніцы); ёсць і ўніверсальныя рэчы.

Абярэгі працягваюць выконваць сваю ролю, бо патрэбы і клопаты людзей не змяняюцца. Да таго ж, яны з’яўляюцца густоўнымі ўпрыгожаннямі, якія вылучаюць свайго ўладальніка з шэрагу іншых. Традыцыйныя абярэгі з’яўляюцца яшчэ і сродкам захавання культурнай і гістарычнай памяці, выхоўваюць нацыянальны густ і стыль.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    30 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно