24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя кнігі Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

27 мая 2015 года а 15-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках».

Кніга Вячкі Целеша «Гарады Беларусі на старых паштоўках» пабачыла свет у 2014 годзе ў выдавецтве «Беларусь». У выданні змешчаны толькі найбольш цікавыя старадаўнія паштоўкі як з калекцыі аўтара, так і з фондаў розных музеяў, бібліятэк, а таксама з прыватных збораў. Многія з іх раней не публікаваліся.

Вячка Целеш, знакаміты рыжскі мастак беларускага паходжання, адным з першых падрыхтаваў і надрукаваў рэдкія старадаўнія паштоўкі пра дасавецкі Мінск і іншыя гарады Беларусі. 

Новая кніга аўтара дапаможа чытачу акунуцца ў гісторыю, найбольш поўна раскажа пра архітэктуру гарадоў Беларусі на пачатку ХХ стагоддзя, пра майстэрства мураванай кладкі і драўлянае дойлідства продкаў.
У падрыхтоўцы гэтага выдання і зборы матэрыялу аўтару дапамагалі супрацоўнікі абласных музеяў краязнаўства і гісторыі, а таксама мясцовыя жыхары.

Вячка Целеш нарадзіўся ў 1938 годзе ў пасёлку Краснасельскі на Ваўкавышчыне. У 1975 годзе скончыў жывапісна-педагагічнае аддзяленне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў імя Т. Залькална. Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і графікі, а таксама ў экслібрысе. Член саюзаў мастакоў Беларусі і Латвіі. У 2006 годзе ўзнагароджаны вышэйшай узнагародай Латвійскай Рэспублікі — Ордэнам Трох Зорак. Адзін з самых знакамітых філакартыстаў Латвіі.

Кніга «Гарады Беларусі на старых паштоўках» напісана на беларускай і англійскай мовах і прызначана ўсім аматарам гісторыі і фотамастацтва.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно