24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Знаёмства з актуальнымі тэндэнцыямі ў сучасным мастацтве Латвіі

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

21 МАЯ 2015 ГОДА А 16 ГАДЗІНЕ ў Цэнтры Сучасных Мастацтваў (Мінск, вул. Някрасава, 3) адбудзецца ТВОРЧАЯ СУСТРЭЧА “Знаёмства з актуальнымі тэндэнцыямі ў сучасным мастацтве Латвіі” з куратарам і мастакамі выставы “КАХАННЕ НІКОЛІ НЕ ЗАКАНЧВАЕЦЦА”, якія прадстаўляюць латышскі жывапіс, сцэнаграфію, скульптуру і фатаграфію нашых дзён. 

Адкрыццё выставы адбудзецца а 18 ГАДЗІНЕ. 

На экспазіцыі будуць прадстаўлены больш за дваццаць буйнафарматных фотарэпрадукцый работ мастакоў. Сярод іх – жывапіс Мікеліса Фішарса, Гірта Муйжніекса і Яніса Авоціня, інсталяцыі Катрыны Нейбургі і Крыстапа Гелзіса і іншыя прызнаныя творы сучаснага мастацтва, а таксама фотаздымкі Інты Рукі, Арніса Балчуса і іншых аўтараў. Выстава праходзіць у рамках культурнай праграмы старшынства Латвіі ў Савеце Еўрапейскага Саюза.

“Мэта выставы – паказаць сучаснае латышскае мастацтва ў актуальнай сітуацыі, падаючы невялікі гістарычны экскурс у сучаснае латышскае мастацтва з 1990 года, а таксама адлюстроўваючы галоўныя мастацкія напрамкі, якія існуюць у Латвіі ў цяперашні момант – мастацтва рэпартажнай фатаграфіі, фармалізм і неаканцэптуалізм. Усе ўключаныя ў экспазіцыю работы дапаўняе апавяданне пра канкрэтную працу, яе месца ў агульнай карціне латышскага мастацтва і інфармацыю пра яе аўтара. Экспазіцыя створана па храналагічным прынцыпе”. 
Іева Калныня (Ieva Kalniņa), куратар выставы, дырэктар Інстытута сучаснага мастацтва.

Удзельнікі творчай сустрэчы:
Айя Зарын (1954)
Айя Зарын скончыла Латвійскую Акадэмію мастацтваў, аддзяленне жывапісу (1982). У 1990-я гады мастачка ўразіла сваімі інсталяцыямі неа-бруталізму, рабіла аб’екты лэнд-арту, звярнулася да бодзі-арту і перформансу, працавала ў сцэнаграфіі і кніжнай графіцы. Яе мастацтва заўсёды было палітычным, але ў той жа час асабістым і духоўным.

Мікеліс Фішарс (1970)
Мікеліс Фішарс скончыў Латвійскую Акадэмію мастацтваў, аддзяленне жывапісу (1993). Сфера яго дзейнасці ўключае жывапіс, інсталяцыі, аб’екты і сцэнаграфію. Ён з’яўляецца адным з пакаленняў бунтароў 90-ых. Творчасць мастака спалучае ў сабе мэтанакіраваную цікавасць да мастацтва, містыкі і эзатэрычным практыкам – усяму таму, што тлумачыць цуд чалавечага жыцця і датыкаецца да яго таямніцы.

Гінтс Габранс (1970)
Гінтс Габранс скончыў Латвійскую Акадэмію мастацтваў, аддзяленне сцэнаграфіі (1995). Сфера яго дзейнасці ўключае сцэнаграфію, інсталяцыі, аб’екты, відэа, фатаграфію і жывапіс. У асноўным працы Габранса раскрываюць энергію, якая выказвае ўнутранае істоты чалавека, супярэчучы думкі, што яно атаясамліваецца з мысленнем, эмоцыямі і пачуццёвым успрыманнем. Гінтс Габранс перакананы, што менавіта трансфармацыя псіхічнай энергіі з’яўляецца спосабам, як закрануць агульначалавечыя, фундаментальныя пытанні.

Іварс Друле (1975)
Іварс Друле скончыў Латвійскую Акадэмію мастацтваў, аддзяленне скульптуры, дадаткова навучаўся ва Універсітэце Гумбальдта (ЗША) і атрымаў ступень магістра ва Універсітэце штата Мантана (ЗША, 2003). У цяперашні час ён узначальвае Аддзяленне дызайну формы Рыжскай школы дызайну і мастацтва. Яго творчасць прысвечана даследаванню пост-савецкай сітуацыі, і краевугольным каменем гэтага з’яўляецца вербальнае і візуальнае апавяданне.

Арніс Бaлчус (1978)
Арніс Бaлчус з’яўляецца адным з самых актыўных фатографаў новага пакалення ў Латвіі. Вучыўся фатаграфіі ў Вестмінстэрскім універсітэце ў Лондане, дзе атрымаў ступень магістра (2004). Часта ў малюнках выкарыстоўвае метад маментальнага здымка, але ў той жа час можа таксама яго імітаваць або задавальняць. Істотны дыяпазон інтарэсаў яго творчасці звязаны з дакументацыяй асяроддзя пост-савецкага жыцця. Гэта ўпісваецца ў больш шырокую групу інтарэсаў аўтара, пацвярджаючы даследаванне ідэнтычнасці сучаснай Латвіі.

Куратар выставы
Іева Калныня (1969)
Іева Калныня з’яўляецца мастацтвазнаўцам, працуе ў якасці куратара і крытыка актуальнага мастацтва і гісторыі мастацтва, асаблівую ўвагу надаючы даследаванню нонканфармісцкага мастацтва савецкага перыяду. Сузаснавальнік культурна-мастацкага праекта "Noass" (1998), ініцыятар стварэння Рыжскай гарадской выставачнай залы “Riga Art Space”, кіраўнік праекта і дырэктар у перыяд з 2002 па 2008 год. Арганізавала розныя мерапрыемствы сучаснага мастацтва і культуры Латвійскага і міжнароднага маштабу – сярод іх выставу Гінта Габранса “Paramirrors” як нацыянальную экспазіцыю Латвійскай Рэспублікі на 52. Венецыянскай біенале (2007) і інсталяцыю “Унутраная свабода. Рыжская вуліца ў Венецыі” як экспазіцыю Латвійскай Рэспублікі на 13. Міжнароднай архітэктурнай выставе Венецыянскай біенале.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно