24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Асінхронне плаванне

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

 “Асінхронне плаванне” – паэтычны перформанс Вольгі Гапеевай. Музыка і відэа – Улад Бубен.

Творасць часта вымагае ад чалавека шматфункцыйнасці, што нярэдка прыводзіць да праблем з ідэнтычнасцю, калі цяжка зразумець хто ты ці кім ты ёсць. Паэзія і лінгвістыка працуюць з мовай, але ці дазваляе адна бесклапотна існаваць іншай? Асінхроннасць дзеянняў, думак, мараў, разумення сябе і наваколля – крыніца творчасці ці ўнутранага разладу? Такія пытанні падымаюцца ў перформансе “Асінхроннае плаванне”.

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) – паэтка, перакладчыца, даследчыца. Аўтарка сямі кніг. Стыпендыятка праграм у Нямеччыне, Аўстрыі і Латвіі. Ейныя творы перакладзеныя на нямецкую, англійскую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую і латышскую мовы. Удзельніца шматлікіх міжнародных паэтычных фестываляў. Мае ступень кандыдата навук, займаецца праблемамі лінгвістыкі, філасофіі мовы, тэорыі і практыкі перакладу, сацыялогіі цялеснасці, даследуе гендарную праблематыку ў мове і літаратуры. Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі. Выступае з паэтычнымі пэрфомансамі.

Улад Бубен – заснавальнік шэрагу музычных плыняў і «бацька» беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў — ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.

Далучыцца да падзеі ў Facebook 
https://soundcloud.com/baisan88/buben-vs-hapeyeva-2?in=baisan88/sets/dances-with-buben-b52 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Видео

Фотогалерея

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно