24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Экскурсія «Маляўнічыя акварэлькі з Лошыцы»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

"МАЛЯЎНІЧЫЯ АКВАРЭЛЬКІ З ЛОШЫЦЫ" - гэтая экскурсія прывядзе нас у адзін з самых прыгожых і старажытных паркаў на тэрыторыі нашага гораду.

Калісьці менавіта пасярэдзіне Лошыцкага парку спыніўся апошні ледавік, чым і тлумачыцца надзвычай багатая разнастайнасьць флоры і фаўны, якую можна сустрэць у гэтым месцы. Ліпавая алея XVIII стагодзьдзя прывядзе нас да руін капліцы, камянічкі вартаўніка, шляхетнай сядзібы…

Мы завітаем у госьці да Яўстаха і Ядзьвігі Любанскіх, пройдземся па тэрыторыі іх уладаньняў, наведаем найпрыгожы парк і даведаемся, якія падзеі адбываліся тут на працягу гісторыі гэтага месца.

Мы навучымся зь першага погляду адрозьніваць ангельскі парк ад французкага, пабачым з вамі вавёрак і качак, даведаемся чаму нельга зьнішчаць кратоў, пазнаёмімся з такімі рэдкімі для Беларусі расьлінамі, як магнолія кобус, сэрцападобны арэх, абрыкос манчжурскі, пабачым старажытныя дубы і незвычайныя бярозы.

Гэтая экскурсія – найцудоўная магчымасьць зьбегчы на некалькі гадзін ад гарадзкога тлуму ХХІ стагодзьдзя і адчуць сябе шляхетнымі гасьцямі старой сядзібы і рамантычнага парку ХІХ стагодзьдзя.

Ну і канешне ж будзе прывід - куды без яго?:)


Сустракаемся ля паркавай брамы. Прыпынак транспарту Чэрвеньскі кірмаш. Насупраць будынку па вул. Маякоўскага,188

+375 29 564 70 09
http://vk.com/vandrouki_u_minulaje
https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Чаевые

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно