24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Сем бед – адзін атвет

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
16 мая з 13:00 да 17:00
запрашае дзяцей і дарослых на мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню сямей і Міжнароднаму дню музеяў.


Кожны дзень сям’і прадугледжвае стасункі з рознымі пакаленнямі, выхаваннем дзяцей адпачынкам і… гаспадарчымі клопатамі. Але не заўсёды атрымліваецца так як хацелась бы. Няўдачу па гаспадарцы маладая гаспадыня часта называе бядой. Любую бяду — малую ці вялікую — пераадолее дружная і моцная сям’я, дзе адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Народная мудрасць кажа: «Сем бед — адзін атвет». 

Прапануем усім падчас мерапрыемства «Сем бед — адзін атвет» усёй сям’ёй разам зрабіць абярэг — ляльку-дзесяціручку. Раней для спрытнасці выканання хатніх спраў маладзіца вырабляла такую ляльку. Кожная ручка мусіла дапамагаць у пэўнай працы: прыгатаванні страў і напояў, ткацтве і інш. 

Запрашаем кожную сям’ю разам і кожнага члена сям’і па-асобку прыняць удзел у разнастайных святочных выпрабаваннях. Вас чакаюць:

Іспыты:
«Бацькавы рукі»;
«Спрытны гаспадар»;
«“Распалі” печ».
Традыцыйныя дзіцячыя гульні;
Дэгустацыя квасу ад Беларускай карчмы;
Майстар-класы па пляценню на пальцах і інш.;
Сустрэча з зяляркай.

Уласна зробленая памочніца — этнаграфічная лялька-дзесяціручка — стане сапраўдным абярэгам для Вашай сям’і і толькі 16 мая дасць Вам магчымасць бясплатна паслухать экскурсію «Беларуская хата ў дні вяселля».

Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка,паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна ўмоў надвор’я.
Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Для дарослых – 40 000 руб.

    Для навучэнцаў ВНУ, ССНУ дзённай формы навучання - 30 000 руб.

    Вучняў – 20 000 руб.

    Дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно