Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Ночь музеев в Художественной галерее Михаила Савицкого

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Выставка кукол, Живопись, Фото
Стоимость билетов

70 000 руб.

Жанр Развлекательная программа
Дата 16 мая 2015
Жанр Акция, Презентация
Жанр Мастер-класс

20 мая 2017 года ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага адбудзецца Міжнародная акцыя "Ноч музеяў - 2017" - Інтэлектуальная ноч.

Наведвальнікі Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага стануць галоўнымі героямі дынамічнага і заблытанага сцэнарыя Інтэлектуальнай ночы - 2017. Мы прапануем Вам адчуць сябе ў ролі хітрамудрага дэтэктыва, кемлівага даследчыка, вынаходлівага алхіміка, апантанага калекцыянера. Музей запрашае камандных гульцоў, дружныя сем'і, закаханыя парачкі, і, тых, хто любіць гуляць сам па сабе.

Праграму ночы музеяў у 19:00 распачне інтэрактыўная экскурсія ад аўтараў выстаўкі "Плюс/мінус" Уладзіміра і Марыты Голубевых. Спалучэнне красамоўнага выкладчыка-аратара і таленавітага мастака ў адной асобе стварае незабыўны экскурсійны кактэйль, які падагрэе вашу цікаўнасць і натхніць на новыя адкрыцці музейнай ночы.

У 20:30 у вялікай выставачнай зале пачнецца Беларуская інтэлектуальная гульня для тых, хто загаддзя зарэгістраваўся (docs.google.com/forms). Калі вы не паспелі гэтага зрабіць - не бяда, для вас падрыхтаваны не менш займальныя прыгоды.

Адкрываць музейныя таямніцы, разгадваць загадкі, каб скласці ўвесь пазл не зусім проста. Вам у дапамогу - падказкі музейных супрацоўнікаў, сустрэчы з былымі гаспадарамі сядзібнага дома, астранамічныя знакі, адбіткі слядоў, карты і компас. Праходзіць квесты можна на працягу ўсёй музейнай ночы.

У 22:00 у парадным двары галерэі пачнецца канцэртная праграма - выступленне вулічных гарадскіх музыкантаў.
Самым цікаўным даследчыкам музей прапануе паўдзельнічаць у розыгрышы "Спатканне на даху", якое па традыцыі завяршае музейную ноч у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Апоўначы дваім пашчасціць апынуцца пад зорным небам начнога Мінска над дахамі Верхняга горада.

Праграма "ноч музеяў - 2017"

19:00 - 20:00
Вялікая выставачная зала
Экскурсійны кактэйль

Праграму ночы музеяў распачне інтэрактыўная экскурсія ад аўтараў выстаўкі "Плюс/мінус" Уладзіміра і Марыты Голубевых. Спалучэнне красамоўнага выкладчыка-аратара і таленавітага мастака ў адной асобе створыць незабыўны экскурсійны кактэйль, які падагрэе вашу цікаўнасць і натхніць на новыя адкрыцці музейнай ночы.

20:30 - 22:00
Вялікая выставачная зала
Беларуская інтэлектуальная гульня

Упершыню ў музейнай прасторы - паб-квіз "Беларуская інтэлектуальная гульня" (для тых, хто паспеў зарэгістравацца). Гульня прысвечана беларускай культуры, дзе кожны можа адпачыць душой і "паварушыць мазгамі", праверыць і паглыбіць свае веды.

20:00 - 23:00
Пастаянная экспазіцыя
Дэтэктыўны арт-квэст

Адкрываць музейныя таямніцы, зрабіць навуковую артыбуцыю рэдкага музейнага экспаната, разгадваць загадкі, каб скласці ўвесь пазл не зусім проста. Вам у дапамогу - падказкі музейных супрацоўнікаў, сустрэчы з былымі гаспадарамі сядзібнага дома, астранамічныя знакі, адбіткі слядоў, карты і компас. 

22:00 - 24:00
Парадны двор
Музыка гарадскіх вуліц

Маладыя галасы, рытмічныя барабаны, звонкія гітары, гарачыя клавішы - самыя лепшыя мелодыі мінскіх вуліц прагучаць у двары галерэі.

23:30
Розыгрыш
Спатканне на даху

Самым цікаўным даследчыкам музей прапануе паўдзельнічаць у розыгрышы "Спатканне на даху", якое па традыцыі завяршае музейную ноч у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Апоўначы дваім пашчасціць апынуцца пад зорным небам начнога Мінска над дахамі Верхняга горада.

Адрас: пл. Свабоды, 15
Т. +375 (17) 321-24-30
minskmuseum.by

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы