24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя новай кнігі паэткі Любы Турбіной

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

У мінскай кнігарні «логвінаЎ». Арганізатар ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў». Прэзентацыя новай кнігі Любы Турбіной адбудзецца ў Мінску, 24 красавіка, у кнігарні “логвінаЎ” Пачатак у 18.00. Уваход вольны. Запрашаем!

Крыху пра кнігу. Вершаваны зборнік беларускай пісьменніцы Любы Турбіной, якая жыве і працуе ў Маскве, выйшаў у Мінску ў Бібліятэцы Саюза беларускіх пісьменнікаў у выдавецтве «Кнігазбор». Адметнасць у тым, што гэтая кніга — білінгва, у ёй змешчаныя рускія арыгіналы і адпаведныя беларускія пераклады, над якімі працавалі знаныя нашыя пісьменнікі, сябры і калегі аўтаркі.Перастварылі вершы па-беларуску Людка Сільнова, Мікола Шабовіч, Рэгіна Рэўтовіч, Сяржук Сыс, Галіна Дубянецкая.

Любоў Турбіна — паэтка, празаік, літаратурны крытык, перакладчыца з беларускай, украінскай і балгарскай моў. Аўтарка дзесяці кніг вершаў, выдадзеных у Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу і Балгарыі.Жыццё спадарыні Турбіной непарыўна звязанае з Беларуссю і Расіяй, нарадзілася пісьменніца ў Ашхабадзе. Закончыла фізічны факультэт БДУ (Мінск, кандыдат фізіка-матэматычных навук), пазней завочна — Літаратурны Інстытут імя Горкага (Масква). З 2001 года жыве ў Маскве, з 2004-га працуе ў Інстытуце сусветнай літаратуры Расійскай акадэміі навук, даследуе беларускую літаратуру.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно