24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Свята «Юр’я»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

8 мая 2021 года
з 15:00 да 16:30

Юр’я – старадаўняе свята земляробчага календара, якое адзначалася ў гонар Св. Георгія, якога ў народзе называлі Юр’ем.

Да гэтага дня прымяркоўваўся першы выган статка ў поле, «на юр’еву расу», якой надавалася цудадзейная моц. Вечарам напярэдадні свята ўпершыню выводзілі на начлег коней, рабіліся спецыяльныя абрады для абароны жывёл: лічылася, што Юр’я замыкае ваўкам раты і конскі статак з гэтага дня не рызыкуе стаць ахвярай драпежнікаў. Такім чынам, Юр’я лічыўся пакравіцелем жывёлагадоўлі.

Таксама ў гэты дзень здзяйсняўся абрадавы абыход палёў, варажылі на будучы ўраджай. Качаліся па ніве, каб зямля радзіла і давала здароўе. Моладзь абыходзіла двары гаспадароў, спяваючы юр’еўскія песні – пра тое, як Юрый адмыкае зямлю ключамі і выпускае расу і вясну.

На тэрыторыі музея Вас чакае:
— майстар-клас па вырабу лялькі коніка;
— расповед пра ікону Св. Юр’я (Георгія) у хаце з в.  Садавічы;
— расповед пра традыцыі свята, абрад «Юр’еўскі карагод» (сектар «Цэнтральная Беларусь»);
— выступ фальклорнага калектыва;
— традыцыйны абыход двароў, абрады;
— юр’еўскія песні;
— беларускія народныя гульні і танцы;
— «юр’еўскі» квэст.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

— набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
— палятаць на мотадэльтаплане (пры добрым надвор’і);
— наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея;

Кошт квіткоў: 
-  для дарослых – 10,00 руб.;
-  для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4,00 руб.;
-  для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

Шаноўныя наведвальнікі!
Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
На тэрыторыі музея адсутнічае банкамат. Для набыцця сувеніраў у рамеснікаў неабходна мець пры сабе наяўныя грошы.

Квіткі і сувеніры ў касе вы можаце набыць па безнаяўным і наяўным разліку.

Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.

Як нас знайсці?
Музей знаходзіцца ў 4-х км ад МКАД за аўтарынкам «Малінаўка», каля аг. Азярцо.
Праезд ад аўтастанцыi «Паўднёва-Заходняя», прыпынку «Пятроўчына», «Малінаўка-6» ідуць прыгарадныя аўтобусы ў накірунку: Мiнск –Дубянцы, Заходнія могілкі (170Э), Чыкі (355); маршрутнае таксі №1277.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость билетов:

    Для дарослых — 10,00 руб.
    Для дзяцей школьнага ўзросту — 4,00 руб.
    Для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно