24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Экскурсія «Знаёмства з пляцам Волі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Гэта ўводная экскурсія праекту “Вандроўкі ў мінулае”. Яна пазнаёміць вас зь гістарычным цэнтрам нашага гораду. Мэта нашай вандроўкі і ўсяго праекту – пачаць глядзець на наш горад новымі, зацікаўленымі і дасьведчанымі вачыма.
Мы даведаемся з вамі, што за будынкі знаходзяцца на пляцы Волі, што ў іх калісьці было і што знаходзіцца зараз. Мы наведаем Катэдральны касьцёл, у якім пазнаёмімся з асаблівасьцямі каталіцкай архітэктуры і сімволікі; Ратушу, каля кой даведаемся, калі наш горад атрымаў Магдэбургскае права, што гэта значыла для месца і якую прынесла яму карысьць; Царкву Сьвятога Духа і кляштар базылянаў, ля якіх пагутарым пра гісторыю і лёс вуніяцтва на Беларусі; Музычны завулак і сядзібу Ваньковічаў, як прыклад гарадзкіх шляхетных сядзіб XVIII-XIX стст., якіх нажаль так мала засталося на тэрыторыі нашага гораду, а напрыканцы апынемся на месцы, дзе раней стаяў адзін з самых прыгожых касьцёлаў Рэчы Паспалітай і даведаемся, што гэта быў за храм і чаму ён зьнік.
Вас чакае безьліч цікавых гісторый, сьмешных выпадкаў і падарожжа ў мінулыя стагодзьдзі.

Сустракаемся ля ГУМ у, на рагу вуліцы Леніна.

+375 29 564 70 09
http://vk.com/vandrouki_u_minulaje
https://www.facebook.com/groups/vandrouki.u.minulaje

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    50 000 руб.

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно