24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Навукова-практычная канферэнцыя «Дударскі Фэст»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Навукова-практычная канферэнцыя “Дударскі фэст”

Пад словам дуда маецца на ўвазе, не малая дудка ці жалейка, а беларускі традыцыйны і вельмі архаічны духавы музычны інструмент.

На тэрыторыі Беларусі дуда карысталася вялікай папулярнасцю і мела шэраг характэрных адрозненняў ад падобных інструментаў іншых краін.

На Беларусі вядомы дзве назвы гэтага інструмента: дуда і муцянка ці мацянка. Асноўнай рысай, якая дазволіць Вам адрозніць дуду ад іншых інструментаў, з’яўляецца наяўнасць скуранога меха (“пузыра”), які выраблялі са скуры жывёл (казы, цяляці, барсука ).

30 мая у музейным комплексе “Дудуткі” пройдзе навукова-практычная канферэнцыя “Дударскі фэст”. Прадстаўнікі гуртоў, творчасць якіх так ці інакш звязана з ужыткам дуды атрымаюць магчымасць абмяняцца тэарэтычным і практычным досведам.

Беларускія дудары розных пакаленняў паказалі, што дуда не толькі не загінула, але і актыўна развіваецца.

Музей “Дудуткі” заўсёды рады зноў прыняць у сябе беларускіх дудароў!

Нашых гасцей чакае не толькі навукова-практычная канферэнцыя, але і майстар-клас па народных танцах, выступленні музычных калеутываў, (Lity Taler, Стары Ольса, Pawa, Litvintrol), беларуская кухня, майстар-клас па ігры на дудзе.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно