3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Адкрыццё ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Мероприятие в этом городе уже прошло

16 красавіка 2015 г. а 10-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца ўрачыстае адкрыццё ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі XI – пачатку XX стст.». 

Кнігазнаўчыя чытанні, якія праводзяцца з 1998 года, ужо даўно сталі адным з важнейшых мерапрыемстваў, якое гуртуе даследчыкаў і спецыялістаў розных краін, што працуюць з кніжнымі помнікамі – важнейшым складнікам культурнага і інфармацыйнага патэнцыялу нацыі, які дазваляе захаваць пераемнасць інтэлектуальнага вопыту паміж пакаленнямі.

Сёлетняя канферэнцыя стане добрым працягам існуючай традыцыі і збярэ зацікаўленых навукоўцаў з Беларусі, Венгрыі, Літвы, Польшчы, Украіны і Расіі. Кнігазнаўчыя чытанні аб’яднаюць кнігазнаўцаў, лінгвістаў, літаратуразнаўцаў, культуролагаў, гісторыкаў і філосафаў, якія прадставяць вынікі найноўшых даследаванняў па гісторыі беларускай рукапіснай і друкаванай кніжнай спадчыны XI – першай паловы XХ стагоддзяў.

Значная частка дакладаў будзе прысвечана дзейнасці і спадчыне выдатнага дзеяча беларускай культуры эпохі Адраджэння – Францыску Скарыне, 525-годдзе з дня нараджэння якога мы святкуем сёлета.
Міжнародная канферэнцыя пройдзе ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі па адрасе: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 116, канферэнц-зала (правы бакавы ўваход, 2-гі паверх). 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Адкрыццё ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Адкрыццё ХІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў».