24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя паэтычнага зборніка Юрася Шамецькі «Атава»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

Паэт Юрась Шамецька (Беларусь — Канада) прэзентуе сваю новую кнігу — 13 красавіка
13 красавіка (панядзелак) у Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску (вул. К. Маркса, 30) адбудзецца прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Юрася Шамецькі «Атава», апублікаванага ў выдавецтве «Кнігазбор». Вечарыну вядзе Віка Трэнас. Спецыяльны госць – Алесь Камоцкі. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.

Юрась Шамецька нарадзіўся ў Мінску, а з 1997 года жыве і працуе ў Канадзе. Аматары паэзіі ведаюць яго па першай кнізе, названай «Шлях да вяртання. Другі зборнік вершаў названы метафарычна. Атава — гэта не толькі горад, дзе жыве паэт, але і трава, што вырасла пасля першай касавіцы, якая сімвалізуе вечнае перараджэнне і абнаўленне. 

Творы Юрася Шамецькі пашыраюць прастору беларускай паэзіі не толькі геаграфічна, але і канцэптуальна. Кожны, хто прачытае кнігу, зможа пагадзіцца, што яго паэтычнае вяртанне на радзіму адбываецца па-сапраўднаму таленавіта і пераканаўча.

***
— Я люблю цягнікі.
— Ад’язджаць?
— Не… Лепей вяртацца дадому…
Лёгка скіну халодную стому,
а гарэзную роўнядзь ракі
змеру гукам раптоўнага грому.
У жыцці ёсць адказнасць адна:
берагчы ўсё, што побач, старанна,
каб маўклівыя дрэвы кранальна
зноў уранку прасілі цяпла
і шукалі твайго спачування.
Праз акно ў цягніку, у далёкай Таскане,
я гляджу на прастор і чакаю вяртання.

Юрась Шамецька

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно