24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя рамана «Валацугі»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

 У чацвер, 9 красавіка адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя рамана-падарожжа пісьменніка і мастака Аляксея Талстова «Валацугі».

Прэзентацыя пройдзе ў фармаце прыватнай вечарыны для ўсіх ахвотных, будзе мала ўрачыстых прамоў і шмат добрай музыкі ды прыемных размоў. 

Прыходзьце падпісаць кнігу і паціснуць руку яе аўтару, а таксама паслухаць дыджэяў з Delay Sound System i пагутарыць пра доўгую дарогу і непазбежнасць вяртання дамоў.

Кнігу можна бясплатна спампаваць на электроным мультылейбле «Пяршак» ці набыць папяровую версію ў Кнігарні «ЛогвінаЎ». Пачатак а 19.

крыху пра кнігу. Аляксей апошнія пяць гадоў значную частку свайго часу глытаў пыл дарог Паўднёва-Усходняй Азіі разам з такімі ж, як ён, прафесійнымі даўншыфтарамі з усяго свету. Гэты вопыт быў пакладзены ў аснову яго новага рамана. «Валацугі» – гэта медытатыўнае разважанне бэкпэкера, які калісьці сарваўся па прыгоды, ды так і не вярнуўся да «нармалёвага», звыклага для большасці жыцця. 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно