24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Прэзентацыя зборніка «Радзіма. Адзінства. Перамога»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

9 красавіка 2015 года а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя зборніка «Радзіма. Адзінства. Перамога» Выдавецкага дома «Звязда» і Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Прэзентацыя тэматычнага выдання прысвечана 70-годдзю з Дня Перамогі. Сёння беларуская літаратура не застаецца абыякавай да ваеннай тэматыкі, бо маштабы трагедыі, якая выпала на долю нашых продкаў, надта вялікія. Яна закранула амаль кожную сям'ю, таму наш абавязак помніць і шанаваць вялікі подзвіг народа.

Кніга «Радзіма. Адзінства. Перамога» выйшла ў Выдавецкім доме «Звязда» ў лютым 2015 года. У зборніку, падрыхтаваным выдавецтвам сумесна з Мінскім абласным аддзяленнем грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», на суд чытачоў прадстаўлены апавяданні, нарысы і вершы беларускіх пісьменнікаў, якія выказалі ў творах свой уласны погляд на Вялікую Айчынную вайну. 

У межах прэзентацыі будзе прадстаўлена выстаўка-прагляд выданняў беларускіх пісьменнікаў аб вайне і адзінстве народаў у барацьбе за Перамогу.

Тэл. для даведак: +375 17 293 27 56, +375 17 293 29 80.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно