24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Жывая Бібліятэка

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

30 траўня Цэнтр «Жывая Бібліятэка» ладзіць нашу любімую Жывую Бібліятэку ў межах тыдня «Твая прафесійная адукацыя» і будзе прысвечана таму, як знайсці прафесію па душы.

Фармат Жывой Бібліятэкі дае магчымасць наўпрост пагутарыць з людзьмі (Кнігамі), чые жыццёвыя каштоўнасці і зацікаўленасці істотна адрозніваюцца ад агульнапрынятых. 10 герояў і гераінь розных спецыяльнасцяў раскажуць аб сваёй кар’еры з зачынам, кульмінацыяй і развязкай, пасля чаго будуць гатовыя адказаць на вашы самыя адкрытыя пытанні аб адукацыі і працы пасля каледжа або ліцэя.

Калі: 30 траўня з 14:00 да 18:30.
Дзе: Zoom
Рэгістрацыя на мерапрыемства абавязковая па спасылцы. Канец рэгістрацыі: 29 траўня ў 23:59.

Раніцай у дзень мерапрыемства зарэгістраваныя Чытачы і Чытачкі атрымаюць на e-mail спасылку на ZOOM-канферэнцыю.

Тыдзень праходзіць з 24 па 30 траўня ў межах праекта «Занятасць, прафесійная адукацыя і навучанне ў Беларусі». Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Больш пра Тыдзень вы можаце даведацца на FacebookInstagramTelegram.

Спасылка на сайт.
Больш інфармацыі пра фармат «Жывой Бібліятэкі» вы знойдзеце тут.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно