24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Сустрэча з Андрэем Лашаком

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

34mag і Euroradio прадстаўляюць

28 сакавіка ў Менску адбудзецца сустрэча з расійскім журналістам і рэпарцёрам Андрэем Лашаком і прэзентацыя яго дакументальнага роўд-муві «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву: асаблівы шлях».

Андрэй Лашак – расійскі журналіст, рэпарцёр, калумніст, адзін з аўтараў знакамітых тв-серый «Прафесія – рэпарцёр». Аўтар мак’юментары-муві «Расія – поўнае зацьменне» (2012). Апошні праект журналіста – дакументальная стужка «Падарожжа з Пецярбурга ў Маскву: асаблівы шлях». Здымачная група вырашыла прайсці знакамітым маршрутам гуманіста XVIII ст. Аляксандра Радзішчава  і паглядзець, як змянілася жыццё абапал трасы, якая злучае дзве сталіцы, за апошнія дзвесце гадоў. Пасля прагляду трох серый фільма адбудзецца дыскусія з аўтарам.

Гэтай сустрэчай мы распачынаем серыю мітапаў ад 34mag.net і Euroradio.fm http://euroradio.fm/, якія пройдуць цягам гэтага года. Нашымі гасцямі будуць вядомыя журналісты, фатографы, мастакі і іншыя медыйныя персоны. Сачыце за афішай 34mag.net. 

16.00 – 16. 30 – пачатак сустрэчы і прамова аўтара

16.30 – 18.00 – прагляд трох серый стужкі

18.00 – 18.30 – перапынак на каву (сумесна з «Тёрка-шоу»)

18.30 – 20.00 – дыскусія

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
  • Стоимость:

    Бесплатно

Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно