3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

#‎MuseumWeek-2015

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Акция

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь першым сярод музееў краіны далучыўся да міжнароднай твітэр-акцыі ‪#‎MuseumWeek-2015, якая будзе праходзіць з 23 па 29 сакавіка.

Праект быў ініцыяваны ў 2014 г. менеджэрамі французскіх культурных устаноў і музеяў сумесна з камандай твітэр. У ім прымалі ўдзел 630 музеяў з 20 краін свету. За тыдзень было апублікавана больш за 260 тысяч твітаў, прысвечаных культурным тэмам і арт-падзеям. 

У 2015 г. перад арганізатарамі стаіць яшчэ больш амбітная задача: надаць акцыі сусветны статус і сабраць найшырэйшую публіку, дзякуючы забаўляльнаму і інтэрактыўнаму фармату.

Кожны дзень на працягу ўсяго тыдня карыстальнікі сацыяльнай сеткі змогуць даведвацца пра незвычайныя факты з жыцця музеяў і дзяліцца ўласнымі ўражаннямі, выкарыстоўваючы пэўныя хэштэгі. Напрыклад, праз тэг #SecretsMW можна будзе даведацца тое, што насамрэч адбываецца ў залах з таблічкамі “Уваход толькі для супрацоўнікаў”. #ArchitectureMW распавядзе пра гісторыю будынка, дзе размяшчаецца пэўны музей. Інфармацыю пра адмысловыя сямейныя праграмы музеяў з усяго свету будуць суправаджаць тэгам #FamilyMW. 

На дадзены момант зарэгіставаны 1401 музей з 50 краін і 670 гарадоў свету.

Беларусь будуць прадстаўляць Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь (@histmuseumby) і яго філіяльныя адзінкі – Музей гісторыі беларускага кіно (@cinema_belarus), Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці (@msbg_minsk), Дом-музей І з’езда РСДРП (@DomusMuseum), Музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь (@museum_theatre) і Музей прыроды і экалогіі (@pryrodamuseum). Не выключана, што да акцыі далучацца і іншыя беларускія музейныя і культурныя установы: дэдлайн на падачу заявак – 22 сакавіка 2015 г.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию #‎MuseumWeek-2015 в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «#‎MuseumWeek-2015».