3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

BrainHUB coworking project

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Семинар, Тренинг
Жанр Мастер-класс, Семинар

Супольнасць «Студэнты.BY», разам з арганізацыяй «Арт сядзіба» (Беларусь) і моладзевай асацыяцыяй «StudAlliance» (Літва) запрашаюць вас далучыцца да новага, унікальнага моладзевага coworking-праекта — BrainHUB!

Вам падабаецца займацца грамадскай, культурнай, сацыяльнай дзейнасцю, альбо можа быць вы задумваліся пра ўласны стартап?
Вы здатныя працаваць, выдумляць і ствараць? Мы будзем рады вітаць вас у супольнасці аднадумцаў!

У чым сэнс BrainHUB?
Гэта coworking-пляцоўка, якая аб'ядноўвае актыўную, таленавітую і працавітую моладзь! Як? Вельмі проста — супольнай працай над самымі разнастайнымі ідэямі і праектамі, ВАШЫМІ ідэямі і праектамі, альбо пры вашай дапамозе!

9-12 красавіка 2015 г., мы збіраемся ў Вільні, каб распачаць наш праект! Чаму ў Вільні? Таму што ў гэтым блізкім нам горадзе заўжды нараджаюцца файныя і цікавыя ідэі!

Хто можа прыняць удзел?
Маладыя людзі з Беларусі ад 17 да 27 гадоў.

Колькі месцаў?
Колькасць удзельнікаў — вельмі абмежаваная, усяго 15 чалавек.

Як усё будзе адбывацца?
— Ад арганізатараў «BrainHUB», удзельнікі атрымаюць фундаментальныя веды ў пытаннях стратэгічнага планавання, фармаванню каманды, праектнага мэнеджмента. Таксама вы будзеце забяспечаны пляцоўкай для працы і «мазгавых штурмаў». Вялікая колькасць team-білдынгаў і іншыя цікавосткі!
— Прафесіяналы ў сваіх галінах (якія? Усё залежыць ад вашых ідэяў!) змогуць дапамагчы і накіраваць вас, падтрымаць вас сваім досведам!
— Далей, вы выпрабоўваеце выключна свой інтэлект і здольнасці, каб разам з астатнімі ўдзельнікамі стварыць свой праект, ад пачатку (ідэі) і да яго запуску! У вас ёсць на гэта толькі 3-4 дні! Скажаце, што гэта немагчыма? А вы спрабавалі?

УВАГА! Вам не абавязкова мець сваю ідэю. Калі ў вас ёсць здольнасці да чаго-небудзь цікавага і канструктыўнага, то вы можаце дапамагчы іншым і супольна працаваць у камандзе! А там глядзіш і ў вас нешта цікавае народзіцца :)

Той, хто давядзе створаны праект да лагічнага запуска, будзе дапушчаны на другую сессію праекта «BrainHUB» і зможа атрымаць веды ў галіне маркетынгу і фандрайзінгу. Другая сесія запланавана на пачатак траўня 2015 года.

УВАГА! Удзел у праекце «BrainHUB» з'яўляецца платным.
Кошт удзелу — тут.
Што ўваходзіць у кошт?
— Вы атрымаеце БЯСПЛАТНУЮ шэнгенскую візу на 2 месяцы;
— Пражыванне (3 ночы) у самым цэнтры Вільні. Сняданак уключаны ў кошт.
— Уся адукацыйная праграма, уключаючы ўдзел адмыслова запрошаных гасцей і лектараў;
— Уся культурная праграма і team-білдынгі!
— Любая арганізацыйная і інфармацыйная падтрымка, пошук патрэбных вам кантактаў для выканання вашага праекта.

УВАГА! Знікжкі 10% змогуць атрымаць:
— Падпісчыкі паблікаў http://vk.com/studentyby і http://vk.com/majakrainabelarus;
— Удзельнікі праектаў арганізацый «Арт сядзіба», «StudAlliance», ЦРСІ, БОСС.

Што не ўваходзіць у кошт?
Праезд і харчаванне.

Ёсць толькі 15 месцаў! СПЯШАЙЦЕСЯ!
Апошні дзень падачы заяўкі — 16 сакавіка!

Форма заяўкі тут. Калі раптам асноўная форма заяўкі не працуе, то можна скарыстацца запасной.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию BrainHUB coworking project в Вильнюсе. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «BrainHUB coworking project».