3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Прэзентацыя выдання Уладзіміра Слабодчыкава «Скульптура»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Презентация

26 лютага 2015 г. а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (прасп. Незалежнасці, 116, 3-ці паверх) адбудзецца прэзентацыя выдання Уладзіміра Слабодчыкава «Скульптура».

Альбом «Уладзімір Слабодчыкаў. Скульптура» ўбачыў свет у Выдавецкім доме «Звязда» пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Выданне сабрала выявы скульптур вялікай і малой формы, якія зроблены таленавітым творцам. Альбом Уладзіміра Слабодчыкава прызначаны ўсім аматарам мастацтва і чытачам, якія цікавяцца скульптурай. Ён дазволіць пашырыць прастору мастацкіх поглядаў кожнага чытача.

Падчас прэзентацыі аўтар кнігі раскажа пра тое, як яна стваралася і як ствараліся менавіта тыя скульптуры, што знайшлі адлюстраванне ў кнізе. Аб ілюстрацыйнай частцы праекта раскажа дызайнер выдання Аляксандр Кулажанка, выступіць на прэзентацыі і аўтар тэксту альбома Наталля Шаранговіч, а таксама мастацтвазнаўца Міхаіл Баразна.

У межах прэзентацыі ўвазе гасцей будзе прадстаўлена выстаўка-прагляд выданняў, прысвечаных айчыннай і замежнай скульптуры.

Уладзімір Слабодчыкаў з'яўляецца заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, членам Брытанскага каралеўскага таварыства скульптараў, ганаровым членам Расійскай Акадэміі мастацтваў. З 1989 года ён працуе загадчыкам кафедры скульптуры ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Яго скульптуры захоўваюцца не толькі ў айчынных музеях, але і ў фондзе Міністэрства культуры Расіі, Трэццякоўскай галерэі, Ніжне-Тагільскім мастацкім музеі, галерэі «Onuxus» (Швейцарыя), галерэі «Saggitaria» (Італія), музеі «Zimmerli» (ЗША), муніцыпалітэце г. Чанжоу (Кітай) і інш.

Уваход на мерапрыемства – цэнтральны.   

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Прэзентацыя выдання Уладзіміра Слабодчыкава «Скульптура» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Прэзентацыя выдання Уладзіміра Слабодчыкава «Скульптура»».