24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Літаратурна-музычны вечар «О доблестях, о подвигах, о славе... А. Блок»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

24 лютага 2015 года а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на літаратурна-музычны вечар “О доблестях, о подвигах, о славе...А. Блок”, які распачне новы літаратурны праект “Якуб Колас і паэты сярэбранага века”. На працягу 2015 года ў Доме Коласа будуць гучаць вершы А. Блока, С. Гарадзецкага, М. Гумілёва і А. Ахматавай, О. Мандэльштама, М. Цвятаевай, С. Ясеніна, У. Маякоўскага і іншых знакамітых паэтаў, якія ў гэты перыяд напісалі свае лепшыя творы.

Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа і паэта рускага сімвалізму Аляксандра Блока аб'ядноўвае Брэсцкае Палессе – месцы, дзе ў 1916 – 1917 гг, амаль 200 дзён і начэй А. Блок
правёў у экстрэмальных умовах на фронце, і дзе ў 1902 – 1906, 1911 – 1914гг. настаўнічаў Якуб Колас. Рускі паэт, які апынуўся на беларускім палессі падчас Першай сусветнай вайны,
прысвяціў яму такія радкі “Полюби эту вечность болот, Никогда не иссякнет их мощь”, беларускі Пясняр ў трылогіі “На ростанях” напіша: “Ад балот патыхала нейкім невыразным
смуткам, ціхім жалем веяла ад аднатонных малюнкаў палескіх куткоў, дзе ўсё ж такі жыццё стварала своеасаблівыя формы і, нягледзячы на ўбоства, мела сваю павабнасць і хараство, свой
твар, поўны тужлівага задумення”.

Госці вечара даведаюцца пра гісторыю сяброўства паэта, перакладчыка, крытыка, мастака С. Гарадзецкага і народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, пра цесныя стасункі С. Гарадзецкага і А. Блока, дзякуючы якому С. Гарадзецкі і захапіўся паэзіяй. У вечары таксама прыме ўдзел дырэктар Музея-кватэры А. Блока ў Санкт-Пецярбургу Лідзія Пушкарова, якая распавядзе пра Пецярбургскую кватэру паэта, а таксама пра той перыяд у жыцці А. Блока, які ён правёў на Беларусі, воляю лёсу апынуўшыся тут у цяжкія ваенныя гады. Вядучы літаратурна-музычнай імпрэзы – дыктар Беларускага радыё і тэлебачання, радыёрэжысёр Алег Вінярскі.

У гэты дзень таксама будзе падпісана пагадненне аб доўгатэрміновым творчым супрацоўніцтве паміж Музеем-кватэрай А. Блока і музеем Якуба Коласа. Гэты дакумент – увасабленне ідэі больш цесных узаемаадносін. У перспектыве супрацоўніцтва музеяў – абмен выстаўкамі і магчымасць стварэння сумесных праектаў і праграм, якія былі б цікавыя кожнаму з бакоў.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно