3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Літаратурнуя імпрэза «Аб мове роднай замоўлю слова я...»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Литературный вечер

20 лютага 2015 года а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на літаратурную імпрэзу “Аб мове роднай замоўлю слова я...”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

Народны паэт Беларусі Якуб Колас у свой час пісаў: “Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Па-гэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць творы беларускай літаратуры”.

Сам пісьменнік усё свядомае жыццё аддаў працы на глебе айчыннай культуры. За некалькі месяцаў да смерці Якуб Колас напісаў свой знакаміты ліст-заклік аб крытычным стане беларускай мовы, радкі якога і па сённяшні дзень застаюцца актуальнымі: “Найвялікшым духоўным багаццем народа з’яўляецца яго мова. У мове адлюстроўвалася гісторыя народа, яго працоўнае жыццё, яго барацьба, яго смутак і радасць, яго прырода, яго любоў і гнеў”.

Паразважаць аб стане беларускай мовы, аб перспектывах яе развіцця, аб ролі і значэнні мовы ў жыцці народа, а таксама падзяліцца сваімі ўласнымі творамі запрошаны вядомыя беларускія паэты Віктар Шніп, Мікола Шабовіч, Дзмітрый Дземідовіч, паэт і бард Дзмітрый Пятровіч.

Тэма любові да сваёй мовы, усведамленне яе як асновы нацыянальнага космасу прысутнічае ў творах практычна ўсіх беларускіх творцаў розных пакаленняў. Многія з гэтых твораў ужо сталі
агульнавядомай класікай, але не страцілі сваёй надзённасці, вастрыні, кранальнасці. Такія творы прагучаць напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы ў Доме Коласа ў выкананні заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь Валянціна Салаўёва. Імёны Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Максіма Танка, Пімена Панчанкі сталі не проста хрэстаматыйнымі, але і сапраўды дарагімі для сэрца кожнага шчырага беларуса.

Да свята створана выстаўка сумесна з Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры, з фондаў якога будуць прадстаўлены рукапісы беларускіх пісьменнікаў-сучаснікаў Коласа – Петруся Броўкі, Міхася Лынькова, Максіма Танка і інш., некаторыя асабістыя рэчы. З фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа ўвазе наведвальнікаў прапаноўваюцца рукапісы вершаваных твораў і навуковых прац Коласа, дакументы аб дзейнасці у галіне айчыннага мовазнаўства Інбелкульта і Беларускай акадэміі навук.

Тэл. для даведак: 284-15-84, 284-17-02 

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Літаратурнуя імпрэза «Аб мове роднай замоўлю слова я...» в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Літаратурнуя імпрэза «Аб мове роднай замоўлю слова я...»».