3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking camera car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Свята роднай мовы

Мероприятие в этом городе уже прошло

Стоимость

5,00 руб.

21-га лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе.

У гэты дзень ва ўніверсітэтах і клубах праходзяць адмысловыя мерапрыемствы і акцыі, у сацыяльных сетках і СМІ з’яўляюцца шматлікія конкурсы і публікацыі, і ўсё прысвечана беларускай мове.

Мы хочам паказаць, што беларуская мова не толькі жыве і развіваецца, але і натхняе вялікую колькасць людзей на цікавыя ды яскравыя праекты.

«Свята роднай мовы» адбудзецца 21-га лютага ў клубе «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33).

З 18.00 да 22.00 для вас будзе прыгатавана шмат цікавостак і сюрпрызаў: паб-квіз, гульнятэка, конкурсы і, канешне, беларуская музыка.

Праграма:


18:00-20:00 — у галоўнай залі пройдзе клубная інтэлектуальная гульня «Грай-квіз».

Што такое «Грай-квіз»? У гульні сем тураў рознага кшталту. Якія менавіта — паглядзіце, калі прыйдзеце! Колькасць пытанняў у турах ад дзевяці да трох. Першы тур — самы доўгі,
апошні — самы кароткі.

Мы ладзім гэтую гульню таму, што хочам, каб людзі ў Беларусі больш размаўлялі па-беларуску. Калі вы будзеце абмяркоўваць пытанні па-беларуску — наша мова будзе жыць!

Рэгістрацыя тут

18.00-20.00 — у другой залі будзе праходзіць «Гульнятэка». Кожны жадаючы зможа згуляць у беларускамоўныя настолкі: «Багач», «Казачнік», «Прастол ВКЛ».

Запіс тут

20:00-20:15 — прэзентацыя другой часткі кнігі Глеба Лабадзенка і Алесі Літвіноўскай «МОВА НАНОВА: 20 КРОКАЎ ДА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ».

Гэта новыя 20 крокаў (урокаў), якія ўвабралі ў сябе 17 лексічных і граматычных тэм + 3 крокі, прысвечаныя нашым выбітным суайчыннікам: Якубу Коласу, Васілю Быкаву і Рыгору Барадуліну. Прычым, частку пра Коласа пісалі ягоныя ўнучка і праўнучка — Марыя і Васіліна Міцкевіч! А частку пра Быкава — найлепшы біёграф Быкава Сяргей Шапран!

20:15-22:00 — выступ музычных гуртоў:

  • гурт Zanzibar
  • гурт Recha
  • гурт Znarock


Сачыць за навінамі падзеі можна праз суполку «Укантакце».

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   

Кадры

ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Свята роднай мовы в Минске. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Свята роднай мовы».