3d 6 arrow-left arrow-right arrow attach attention balloon-active balloon-hover balloon booking car chain close-thin close contacts-fail contacts-success credit-cart edit ellipsis email exit eye-open facebook full-screen google_oauth instagram list-alt login mailru mobile-phone more odnoklassniki phone point settings skype twitter viber vkontakte yandex_oauth
a a a a a a a
События

Круглы стол «Contemporary vs Modern»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Жанр Досуговая программа, Творческая встреча

Ці магчыма сёння супрацьпастаўляць актуальнае мастацтва сучаснаму? Што з нашага актуальнага трапіць у падручнікі па гісторыі мастацтваў заўтра? Што застанецца нашчадкам? Якія артэфакты?

Актуальнае мастацтва азначае перавагу ідэі над майстэрствам выканання. Яно перастала апераваць паняццем прыгожае. Мастацтва сёння — гэта сродак пазнання свету, форма роздуму і фіксацыя назіранняў за ім, а не проста эстэтычны аб’ект. Стала модным крытыкаваць арт-інстытуцыі, ганіць супрацоўніцтва андэграўнда з праўладнымі структурамі.

Прагрэсіўнымі лічацца мастакі, якія знаходзяцца ў сталых пошуках новай эстэтыкі і вобразаў. Адмова ад пазнавальнага стылю, творчасць у разнастайных медыя ставяць эстэтычны вопыт вышэй за фактычнае значэнне арт-аб’екта.

Адпаведна прадстаўнікоў сучаснага фігуратыўнага жывапісу папракаюць у рамесніцтве і называюць іх «інтэр’ернымі жывапісцамі». Усё, што «прыгожа» — гэта дызайн і ўтылітарнасць. Але наколькі справядлівыя гэтыя папрокі? Ці перажыве нашае актуальнае мастацтва нашае актуальнае сёння?

21 лютага пра гэта будуць разважаць беларускія мастакі, што прадстаўляюць розныя жанры і накірункі сучаснага мастацтва: Сяргей Грыневіч, Уладзімір Качан, Юрый Якавенка.

Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
ОСТАВЬТЕ ОТЗЫВ
Отправить комментарий
Нажимая кнопку «Отправить», Вы принимаете Правила размещения комментариев. Отзыв не будет опубликован, если он содержит ненормативную лексику, оскорбления и угрозы
afisha.relax.by представляет  вашему вниманию Круглы стол «Contemporary vs Modern» в Гродно. У нас вы можете ознакомиться с отзывами, кратким описанием, стоимостью входа, оставить свой отзыв и проголосовать за него. Также вы можете посмотреть фото и получить информацию о «Круглы стол «Contemporary vs Modern»».