24afisha_logo_yellow-black backgroundLayer 1 Layer 1 Скачать из Windows Phone Store
a a a a a a a
События

Рыцарскі фэст «Гонару Продкаў 2017»

Мероприятие в этом городе уже прошло

Описание

01-02 ліпеня 2017 году ў Вялейцы (менская вобл.), адбудзецца рыцарскі фэст "Гонару Продкаў-2017".

Мэтаю правядзеньня фэста зьяўляецца папулярызацыя гістарычнае спадчыны прамаці сучаснае Беларусі - ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага) і яго краін-суседзяў XI-XVI стагодзьдзяў, дапамога ў развіцьці мечавога і лучнаго спорту ў Рэспубліцы Беларусь, пасоўваньне народнае творчасьці, аб'яднаньне майстроў, рамесьнікаў і музыкаў на адной пляцоўцы, захаваньне традыцый сярэднявечнай і народнае творчасьці, перадача майстэрства, навыкаў, сакрэтаў старажытных відаў рамёстваў і ўменьняў.

На фэсьце можна будзе пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам насельніцтва ВКЛ і яго суседзяў, увачавідкі ўбачыць сярэднявечны ваенна-палявы лягер, стаць сьведкай рэканструкцый бітваў і турніраў, пазнаёміцца з рамёствамі, паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і забавах, паслухаць сярэднявечную і этнічную музыку і з галавою акунуцца ў займальны сьвет нашых продкаў.

На фэст запрошаны клюбы гістарычнае рэканструкцыі з Рэспублікі Беларусь, Расейскае Фэдэрацыі, Украіны, Польшчы і інш., майстры-рамесьнікі, выканаўцы сярэднявечнае музыкі.

Сваім пачынаньнем мы імкнёмся схіліць моладзь да спорту і здароваму ладу жыцьця, выхаваць патрыятызм і гонар да сваё Радзімы, спрыяць стварэньню спартовых каманд па сучаснаму мечавому бою, здольных адстойваць гонар краіны на міжнароднай арэне. Таксама імкнемся прымножыць традыцыі народных рамёстваў, данесьці любоў да іх да насельніцтва, захоўваць і ўзбагачаць культуру і гістарычную спадчыну Беларусі.

Кожны фэст “Гонару Продкаў” прысьвечаны канкрэтнае падзеі зь гісторыі ВКЛ. Фэст «Гонару Продкаў-2017» прысьвечаны падзеям грамадзянскае вайны вялікага княства 1432-1438 гг.

Праґрама фэсту “Гонару Продкаў 2017”:

1 ліпеня

11.00-11.30 - Адкрыцьцё фэсту
11.30-12.30 - Штурм замка
12.30-13.00 – Муз/тэатр. выступ
13.00-14.00 - Пешы рыцарскі турнір
13.30-14.00 – Муз/тэатр. выступ
14.00-14.30 – Майстар кляс па стральбе з лукаў
14.30-15.00 - Муз/тэатр. выступ
15.00-16.00 – Лясны бугурт (захоп сцяга, караля)
16.00-16.30 - Муз/тэатр. выступ
16.30-17.00 – Муз/тэатр. выступ
17.00-18.00 - Турнір 5х5
18.00-19.00 – Бугурты
19.00-21.00 - Турнір лучнікаў.
19.00-01.00 – Канцэрт

2 ліпеня

09.00-11.00 - Турнір лучнікаў.
10.30-11.00 - Турнір збраяносцаў
11.00-12.00 - Штурм замка
12.00-12.30 - Муз/тэатр. выступ
12.30-13.30 - Бугурты
14.00 - Закрыцьцё фэстывалю

Музычныя выканаўцы на фэсьце 'Гонару Продкаў - 2017':

  • Hardwood (Менск)
  • Fabiant (Гомель)
  • Адарвірог (Менск)
  • Cad Goddeu (Менск)
  • By Cry (Менск)
  • Кашлаты Вох (Менск)
  • Рутвіца (Менск)
  • Мярэжа (Менск)
Все события твоего города в мобильном приложении relax.by. Найди «relax.by» в своем маркете: App Store, Google Play!   
Оставить отзыв
Этот сайт использует cookies
Понятно